Карусь Каганец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Cat.
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У 1890 - пач. 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах "Минский листок" і "Северо-Западный край". У 1902-1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты "Палессе" (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.
 
Супрацоўнічаў з газетай "[[Наша ніва" (1906)|«Наша ніва»]]. Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага [[Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец)|беларускага алфавіту]]. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай [[І. Буйніцкі|І. Буйніцкага]], у 1918 - [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі]], у 1928 - БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў [[1909|1909]] або [[1910|1910]] годзе ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку "[[Загляне сонца і ў наша ваконца"|«Загляне сонца і ў наша ваконца»]]. Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], які апублікаваў яе ў "[[Беларусь (1919, Мінск)|Беларусі]]" (1919) і "Вольным сцягу" (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава. У [[1988]] на магіле пастаўлены помнік.
 
== Творы ==