Пінскае рэальнае вучылішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
== Гісторыя ==
[[Файл:Pinsk, Vialikaja. Пінск, Вялікая (1917) (2).jpg|thumb|Пінскае рэальнае вучылішча на [[Кіеўская вуліца (Пінск)|Кіеўскай вуліцы]]]]
У [[1857]] у Пінску адкрылася [[гімназія]], пераўтворанаяякая размясцілася ў [[Будынак Пінскай гімназіі|будынку скасаванага дваранскага пяцікласнага вучылішча]]. У [[1872]] годзе пераўтвораная ў шасцікласнае [[рэальнае вучылішча]] з дадатковым сёмым класам навучання, якое стала першай падобнай установай на тэрыторыі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="Юбілей"/>.
 
Уваходзіла ў [[Віленская навучальная акруга|Віленскую навучальную акругу]]. Мела 7 класаў. На чале з дырэктарам працавалі 16 выкладчыкаў, 3 законанастаўнікі, інспектар. Выкладаліся [[руская]], [[польская]], [[нямецкая]], і [[французская]] мовы, [[геаграфія]], [[хімія]], [[гісторыя]], [[матэматыка]], [[законазнаўства]], [[касмаграфія]], [[маляванне]], [[чарчэнне]], пачатковая [[ваенная навука]], [[музыка]], [[рамёствы]], [[гімнастыка]] і інш<ref name="Юбілей"/>.