Арляк звычайны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон | regnum = Расліны | parent = Pteridium | rang = Від | latin = Pteridium aquilinum }} '''Арля{{націск}}к звычайны''' (''...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:09, 3 сакавіка 2019

Арля́к звычайны (Pteridium aquilinum) — від папарацей сямейства гіпалепісавых.

Арляк звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pteridium aquilinum


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17224
NCBI  32101
EOL  597748
IPNI  17210060-1
TPL  tro-26600295

Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 1 м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, зізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.

Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрыта эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.

Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах. На Беларусі спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліпені-жніўні.

Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал), расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.

Літаратура

Зубкевіч Г. Арляк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).