Рыгор Пірамовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Grzegorz Piramowicz.PNG|thumb|Рыгор Пірамовіч]]
{{вызнч|1=Рыгор}} {{вызн|1=Пірамовіч}}, сапраўдн. {{вызн2|1=Грыгор ПІРУМЯН}} ({{lang-pl|Grzegorz Piramowicz}}, арм. Գրիգոր Պիրամովիչ; [[25 лістапада]] [[1735]], [[Львоў]] - [[14 лістапада]] [[1801]], [[Мендзыжац-Падляскі]]), педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.
 
Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у [[Луцк|Луцку]] і [[Львоў|Львове]]. Належыў да [[Ордэн езуітаў|ордэну езуітаў]] ([[1754]]-[[1773]]). У [[1767]] у якасці выхавацеля сыноў львоўскага каштяляна здзейсніў падарожжа ў [[Францыя|Францыю]] і [[Італія|Італію]], дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У [[1770]]-[[1773]] выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіюме ў Львове. Пасля забароны ордэна езуітаў Пірамовіч перасяліўся ў [[Варшава|Варшаву]] і ў 1773 г. быў прызначаны членам [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіі]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], у 1773-[[1794]] яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у [[Вёска Кураў, Кураўская гміна|Кураве]], а з [[1785]] і ў [[Канскаволя|Коньскаволі]] <ref name="Pytlak"> [http://konskowola.eu/Piramowicz.pdf P. Pytlak, ''Grzegorz Piramowicz, proboszcz w Końskowoli (1785-1797)''] </ref>. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона ([[1781]]) аб арганізацыі асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі "Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych", якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у [[1775]]-[[1787]] сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў [[Таргавіцкая канфедэрацыя|Таргавіцкай канфедэрацыі]] Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З невысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму [[Аўстра-Венгрыя|аўстра-венгерскім]] урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі <ref name="Pytlak"/>. У [[1797]]-[[1800]] знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў [[Кракаў|Кракаве]]. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.