Лаціфа Аль Мактум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
=== Запіс відэасведчання Лаціфы ===
[[Файл:Latifa_Al_Maktoum_2.jpg|міні|300x300пкс|Лаціфа Аль Мактум ІІ]]
11 сакавіка 2018 года было апублікавана 39-хвіліннае відэа, зробленае Лаціфай да яе спробы ўцёкаў з Дубая. Яно прызначалася для публікацыі ў выпадку, калі яе жыццё было ў небяспецы, было запісана ў кватэры сяброўкі Ціны (Tiina Jauhiainen), грамадзянкі Фінляндыі, і загадзя адпраўлена давераным асобам. У гэтым відэа прынцэса Лаціфа распавядае пра сваю сям'ю, абставіны, што прывялі да яе рашэння здзейсніць уцёкі, абвінавачвае бацьку ў жорсткім абыходжанні з ёй, яе сястрой Шамсой і іншымі непакорлівымі сваячкамі. У прыватнасці Лаціфа распавядае пра сваё больш чым трохгадовае адзіночнае зняволенне пасля першай спробы ўцёкаў у шаснаццацігадовым узросце, катаваннях (жорсткае збіццё, утрыманне ў цемры, адмова ў сродках гігіены), якія яна зазнала, а таксама высоўвае шэраг іншых сур'ёзных абвінавачванняў на адрас бацькі. Па словах Лаціфы, Шамса, якую таксама злавілі пасля ўцёкаў<ref>https://www.theguardian.com/uk/2001/dec/15/jamiewilson.stuartmillar1</ref>, калі той было дзевятнаццаць, з тых часоў жыве пад штохвілінным кантролем медыкаў і прымае прэпараты, што цалкам прыгнятаюць яе асобу.

Відэа ўтрымлівае папярэджанне, што калі яно дасяжнае для прагляду, значыць прынцэса нежывая альбо знаходзіцца ў вельмі кепскай сітуацыі<ref name=":0" /><ref name=":1" /><ref>https://www.nytimes.com/2019/02/10/world/middleeast/princess-latifa-sheikha-dubai.html</ref>.
 
=== Зноскі ===