Варонежская антэкліза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Ахоплівае тэрыторыю паўднёвага захаду еўрапейскай часткі [[Расія|Расіі]], паўночнага ўсходу [[Украіна|Украіны]], заходзіць на ўсход [[Беларусь|Беларусі]]. Абмежавана на паўночным захадзе [[Аршанская ўпадзіна|Аршанскай упадзінай]] і [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінай]], на паўднёвым захадзе і поўдні Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам, на ўсходзе Прыкаспійскай упадзінай і на паўночным усходзе [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізай]]. Працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 800 км, шырыня 300—400 км.
 
У скляпеннай частцы паверхня фундамента залягае звычайна на глыбіні 40—250 м, месцамі выходзіць на паверхню зямлі. Паўночна-ўсходнія і ўсходнія схілы спадзістыя, паўднёвыя больш стромкія. Вылучаюцца падпарадкаваныя структуры (напр. [[Суражскі пахаваны выступ|Суражскі]] і [[Грамяцкі пахаваны выступ|Грамяцкі]] пахаваныя выступы, якія падзелены [[Клінцоўскі грабен|Клінцоўскім грабенам]]). Платформавы чахол на крылах складзены з асадкавых парод рыфею і венду (на ўсходзе), дэвону і пярмі — трыясу (на поўдні), [[мезазой|мезазою]] і [[кайназой|кайназою]].
 
Варонежская антэкліза сфарміравалася пераважна ў [[герцынская складкавасць|герцынскую складкавасць]].