Імператарская Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аф
др аф. зноскі
Радок 64:
 
З непрыхаванай радасцю Папа [[Леў XIII]] падкрэсліваў задаволенасць Апостальскай Сталіцы станам спраў у пецярбургскай навучальнай установе, а кардынал {{нп3|Рамполла дель Тиндаро, Мариано|Рампола|ru|}}, тагачасны дзяржаўны сакратар Рымскай Курыі, пісаў у 1892 годзе:
{{цытата|У Імперыі [[Аляксандр III|Аляксандра III]] мы маем адну вышэйшую тэалагічную навучальную ўстанову, якая, нягледзячы на цяжкія ўмовы, па-ранейшым з гонарам выконвае сваё прызначэнне<ref name="Мариан Радван">[http://www.cathseminary.ru/history/1842-1917 Мариан Радван «Римско-католические духовные заведения Санкт-Петербурга в XIX веке (1842 - 1917 гг.)»]{{ref-ru|}}</ref>.}}
 
За 76 гадоў дзейнасці ў акадэміі навучалася больш за 1,3 тысячы студэнтаў. Большасць выпускнікоў скончыла 4-гадовую ступень магістра багаслоўя або атрымалі кандыдацкую ці студэнцкую ступень пасля трох гадоў навучання. Па няпоўных звестках, акадэмію не здолела скончыць 337 чалавек. 129 чалавек адмовілася ад вучобы, часцей праз стан здароўя, радзей праз недахоп ведаў або прызвання. Таксама 39 чалавек былі вымушаны пакінуць універсітэт праз яго закрыццё ў 1918 годзе (праз год ці два навучання). У этнічным плане, студэнты былі ў асноўным з Польшчы, Літвы, Латвіі, Беларусі, радзей з Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. У пачатковы перыяд дзейнасці акадэміі навучэнцы былі галоўным чынам з шляхты і сярэдніх класаў. З 1870-х гадоў колькасць выпускнікоў сялянскага паходжання паступова павялічвалася. У канцы ХІХ ст. сяляне паводле паходжання складалі ўжо палову вучняў<ref name="Polski Petersburg">[http://www.polskipetersburg.pl/hasla/rzymskokatolicka-akademia-duchowna-w-petersburgu Rzymskokatolicka Akademia Duchowna w Petersburgu]{{lang-pl|}} // Polski Petersburg</ref>.