Бактэрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 41:
 
== Будова бактэрый ==
Гэта мікраскапічныя, часцей за ўсё аднаклетачныя арганізмы, якія маюць клеткі рознай формы і памераў. Вядома некалькі асноўных форм бактэрыяльных клетак. Акруглыя або авальныя клеткі  — гэта [[кокі]]. Кокі могуць быць злучаны папарна або ў ланцужкі, а іх групы могуць мець выгляд шчыльных пачкаў або вінаграднай гронкі. Прамыя, выцягнутыя ў даўжыню бактэрыі  — палачкі, [[бацылы]], [[кластрыдыі]], [[псеўдаманады]]. Падобныя на палачкі, але з адным выгнутым канцом  — гэта [[вібрыёны]], а выгнутыя па ўсёй даўжыні  — [[спірылы]], [[спірахеты]]. Дыяметр бактэрый 0,1—10 мкм, даўжыня 1—20 мкм, а ніткаватыя шматкяетачныя бактэрыі дасягаюць 50—100 мкм.
 
[[Файл:Average prokaryote cell numbered.svg|thumb|250px|left|Будова бактэрыі — 1. Пілі, 2. Плазмід, 3. [[Рыбасомы]], 4. [[Цытаплазма]], 5. [[Плазмалема]], 6. [[Клетачная сценка]], 7. Капсула, 8. Нуклеоід, 9. Жгуцік]]
Клетка бактэрый складаецца з абалонкі і ўнутрыклетачнага змесціва. Абалонку клетак бактэрый складаюць цытаплазматычная мембрана і клетачная сценка. Галоўным умацавальным рэчывам клетачнай сценкі бактэрый з’яўляецца [[мурэін]]. Дзякуючы [[клетачная сценка|клетачнай сценцы]] клеткі бактэрый захоўваюць сваю форму і вытрымліваюць высокі асматычны ціск.
 
Радок 52:
У састаў бактэрыяльнай клеткі таксама ўваходзяць [[цытаплазма]], [[арганоіды]] і адна [[храмасома]], якія знаходзяцца пад абалонкай.
 
Цытаплазма ўяўляе сабой вязкую вадкасць, якая складаецца з [[вада|вады]] і раствораных у ёй рэчываў. У ёй адсутнічаюць арганоіды, у састаў якіх уваходзяць мембраны. Ёсць толькі дробныя немембранныя арганоіды, якія служаць месцам утварэння найбольш важных для жыцця клеткі рэчываў  — бялкоў. У адной бактэрыяльнай клетцы знаходзіцца некалькі дзясяткаў тысяч такіх арганоідаў.
 
У бактэрый адсутнічае [[клетачнае ядро]]. Таму адзіная храмасома бактэрый размяшчаецца непасрэдна ў цытаплазме.
Радок 58:
== Жыццядзейнасць бактэрый ==
Паводле спосабу жыўлення вылучаюць [[аўтатрофы]] і [[гетэратрофы]]. Большую частку вядомых навуцы відаў бактэрый складаюць гетэратрофы.
Частка гетэратрофных бактэрый селяцца побач і выкарыстоўваюць арганічныя рэчывы, якія яны выдзяляюць. Калі такое сумеснае пражыванне пэўнага віду бактэрый з арганізмамі іншых відаў з’яўляецца пастаянным, яно называецца сімбіёзам. Бактэрыі-сімбіёнты могуць выкарыстоўваць арганічныя рэчывы іншых арганізмаў і наносіць ім шкоду. Такія бактэрыі называюцца паразітамі. Прыкладамі бактэрый-паразітаў з’яўляюцца ўсе віды хваробатворных бактэрый. Часам абодва ўзаемадзейныя арганізмы могуць атрымліваць карысць ад сімбіёзу. Прыкладам гэтаму могуць быць узаемаадносіны бактэрый з некаторымі раслінамі. Бактэрыі, якія жывуць у каранях гароху або канюшыны, атрымліваюць ствараемыя гэтымі раслінамі арганічныя рэчывы; у сваю чаргу, бактэрыі ператвараюць атмасферны [[азот]] у рэчывы, карысныя для раслін.
 
Большая частка бактэрый спажываюць арганічныя рэчывы адмерлых арганізмаў або іх частак. Выкарыстоўваючы арганічныя рэчывы, якія ў іх утрымліваюцца, як пажыўныя, бактэрыі ператвараюць гэтыя рэчывы ў неарганічныя. Такія мікраарганізмы называюцца сапратрофамі.
 
Некаторыя аўтатрофы выкарыстоўваюць энергію, што вызваляецца пры акісленні неарганічных рэчываў. Такія бактэрыі насяляюць глебу, дно балот, азёр і мораў, а таксама гарачыя крыніцы, якія б’юць з-пад зямлі побач з вулканамі. Значна шырэй распаўсюджаны ў прыродзе аўтатрофныя бактэрыі, якія, падобна да раслін, выкарыстоўваюць для свайго існавання сонечнае святло. Таму яны насяляюць не дно, а верхнія слаі вадаёмаў. Найбольш распаўсюджанымі сярод іх з’яўляюцца [[цыянабактэрыі]].
 
Залежна ад тыпу дыхання бактэрый падзяляюць на аэробы і [[анаэробныя арганізмы|анаэробы]]. Для некаторых відаў бактэрый неабходны [[кісларод]]. Аднак вядомы і такія віды, для якіх прысутнасць кіслароду згубная. Яны пасяляюцца на вялікіх глыбінях у акіянах або глыбока пад зямлёй у нафтавых і газавых радовішчах. Але больш за ўсё ў прыродзе такіх відаў бактэрый, якія могуць у залежнасці ад умоў выкарыстоўваць для дыхання кісларод або абыходзіцца без яго.
 
[[Файл:Ecoli_dividing.jpg|thumb|Палачка ''E. coli'', якая дзеліцца]]
Размнажаюцца бактэрыі пры дапамозе бінарнага дзялення. Клеткі бактэрый вельмі маленькія і маюць простую будову, таму яны размнажаюцца хутчэй за ўсіх арганізмаў. Калі неабходныя для жыцця ўмовы максімальна спрыяльныя, кожная бактэрыя можа ператварацца ў дзве такія ж клеткі кожныя 20 мін. За гэты час клетка дасягае сваіх максімальных памераў, і ў ёй падвойваецца [[храмасома]]. Адначасова з гэтым у клетцы назапашваюцца рэчывы, неабходныя для фарміравання перагародкі ў цэнтральнай частцы.
 
Некаторыя бактэрыі ўтвараюць [[бактэрыяльныя споры|споры]], калі ўмовы для жыцця бактэрый у месцах іх рассялення пагаршаюцца (становіцца занадта холадна або суха ці расходуюцца ўсе пажыўныя рэчывы). Для гэтага ўнутры іх клетак вакол храмасомы і невялікай колькасці цытаплазмы, якая да яе прылягае, утвараецца вельмі тоўстая абалонка. Пасля гэтага клетка разбураецца, а пакрытая абалонкай храмасома застаецца. У стане споры бактэрыі не дыхаюць і не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі сотні гадоў. Трапіўшы ва ўмовы, спрыяльныя для жыцця бактэрый, такія споры зноў становяцца звычайнымі клеткамі. Бактэрыяльныя споры (гл. таксама [[споры]]) не з’яўляюцца прыстасаваннем для размнажэння: з адной актэрыяльнай клеткі атрымліваецца адна спора, а з адной споры  — толькі адна бактэрыяльная клетка. Спораўтварэнне ў бактэрый  — гэта спосаб выжывання ў неспрыяльных умовах і адзін са спосабаў рассялення.
 
== Распаўсюджанне бактэрый ==
Бактэрыі  — гэта вельмі старажытныя арганізмы. Яны, напэўна, з’явіліся на Зямлі каля 3  млрд. гадоў таму.
 
Часцей за ўсё бактэрый можна сустрэць там, дзе многа адмерлага арганічнага рэчыва. Узровень кіслароду ў такіх месцах можа быць вельмі нізкім або ўвогуле нулявым. Перш за ўсё гэта [[глеба]]. Бактэрыям для жыцця падыходзіць толькі вільготная глеба. Дзякуючы малым памерам бактэрыі могуць існаваць у найтанчэйшых плеўках вады, якія пакрываюць камячкі глебы. Менавіта тут умовы для жыцця бактэрый-сапратрофаў найбольш спрыяльныя. У некаторых выпадках колькасць бактэрый можа дасягаць 100  млн. клетак у 1 г глебы.
 
Вельмі многа бактэрый у вадаёмах, куды з патокамі дажджавой вады трапляюць арганічныя рэчывы з глебы. Тут таксама назапашваюцца арганічныя рэчывы водных арганізмаў. У вадаёмах колькасць гетэратрофных бактэрый залежыць ад колькасці пажыўных рэчываў, а аўтатрофных цыянабактэрый  — ад колькасці святла, якое пранікае ў ваду. Як правіла, у вадзе адкрытага прыроднага вадаёма бактэрый у 10—100 разоў менш, чым у глебе.
 
Бактэрыі-сімбіёнты, што жывуць на паверхні або ўнутры іншых арганізмаў, выкарыстоўваюць вільгаць, якая заўсёды ў іх ёсць. Таму і тут колькасць бактэрый можа быць вельмі вялікай. Напрыклад, у тоўстым кішэчніку чалавека і жывёл, куды трапляюць не да канца ператраўленыя часцінкі ежы, колькасць мікраарганізмаў можа быць у 10 разоў большай, чым у глебе.
Радок 86:
* Бактэрыі // {{Крыніцы/БЭ|2}}
* ''Вікторчык І., Нарбутовіч В.'' Эўбактэрыі // {{Крыніцы/БЭ|18-1}}
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В.  М.  Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В.  М.  Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г.  І.  Кулеш.  — Мн.: Нар. асвета, 2010.  — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Стафілакок]]
* [[Энтэрабактэрыі]]
* [[Клубеньчыкавыя бактэрыі]]
 
* [[Пептакокі]]
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Бактэрыі| ]]