Ірына Міхайлаўна Дубянецкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў сям’і беларускага перакладчыка [[Міхаіл Дубянецкі|Міхаіла Дубянецкага]]<ref name="ДаведАйцец"/>. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, выкладала на філалагічным факультэце БДУ, у Інстытуце замежных моў, Акадэміі мастацтваў. У канцы 1980-х з'яўляўся удзельнікам таварыства «[[Талака (таварыства)|Талака]]»<ref>{{cite web| author =| date =8 красавіка 2015| url =https://www.svaboda.org/a/26945359.html| title =Ірына Дубянецкая: Сяржук ішоў з самым цяжкім заплечнікам наперадзе грамады і яшчэ пры гэтым сьпяваў|publisher =[[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода|Радыё Свабода]]| accessdate = 2019-03-07}}</ref>, якое займалася адраджэннем беларускай культуры. Адна з ініцыятараў пачатага ў 1989 годзе руху за адраджэнне беларускай грэка-каталіцкай царквы. Разам з сябрамі ў 1990 годзе заснавала часопіс «Унія»<ref name="ДаведАйцец"/>, была яго галоўным рэдактарам.
 
Разам з Каралінай Мацкевіч з 1992 года вучылася ў [[Лонданскі місіянерскі ўніверсітэт|Лонданскім місіянерскім універсітэце]], дзе яны былі першымі свецкімі і жанчынамі-студэнтамі, скончылі ўніверсітэт ў ліку трох лепшых. У 1997—2005 гадах вучылася ў [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лёвенскім каталіцкім універсітэце]], атрымала дыпломы магістра багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, у 2005 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Космас і хаос у яўрэйскай Бібліі і міфалогіях старажытнага Блізкага Усходу».