Талака (таварыства): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
У канцы 1980-х «Талака» зрабілася вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй. Удзельнікі арганізацыі ўзнаўлялі і падтрымлівалі нацыянальныя традыцыі — ад культывацыі беларускага мовы, тэатру, літаратуры, выяўленчага мастацтва, фальклёру, року і да пашырэння незалежніцкай палітычнай думкі, друку і арганізацыі<ref>{{cite web| author =Алеся Сёмуха| date =7 красавіка 2015| url = https://www.svaboda.org/a/26943103.html| title =Ён літаральна зьзяў гэтым непамысным натхненьнем|publisher =Радыё Свабода| accessdate = 2019-03-07}}</ref>.
 
«Талака» зрабіла для сябе традыцыйным штогадовае правядзенне [[Купалле|Купалля]], Калядаў, Гукання Вясны. Менавіта яна стала ініцыятарам адраджэння гэтых свят. Апроч таго праводзіліся археалагічныя раскопы, у тым ліку ў [[Высокі Рынак|Верхнім горадзе]] (старая частка [[Мінск]]а). Удзельнікі арганізацыі бралі ўдзел у [[Талака (звычай)|талоках]] — падчас рэстаўрацыі Траецкага прадмесця і будучага музея Ваньковіча ў Мінску, прыводзілі ў парадак мясціны, звязаныя з памяццю паўстанцаў 1863 года<ref name="Абламейка">{{cite web| author =[[Сяргей Уладзіміравіч Абламейка|Сяргей Абламейка]]| date =8 красавіка 2015| url = https://www.svaboda.org/a/26944976.html| title = Я ня бачу іншай кандыдатуры на тую ролю, на якую гісторыя абрала яго|publisher =Радыё Свабода| accessdate = 2019-03-07}}</ref>. «Талака» выпускала насценную газету «Ратуша» (дзе адлюстроўвалася дзейнасць суполкі), у [[1986]]—[[1987]] наладзілі выпуск самвыдавецкага «Бурачка», у [[1989]] выпусцілі гумарыстычнае выданне «Брук» (прымеркаванае да [[23 лютага]] — дня Савецкай арміі). Разам з іншымі незалежнымі суполкамі «Талака» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў: «Дзвінскае ралі'87», мітынг у абарону Верхняга гораду ([[1988]]); «Прыпяць'88»; мітынгі ў [[Курапаты|Курапатах]] і на Усходніх могілках, антыракетны паход ([[1990]]) і інш..
 
«Талака» спрычынілася да нараджэння новай хвалі нацыянальнага адраджэння 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя. З ініцыятывы «Талакі» у беларускую прастору быў вернуты спокліч «[[Жыве Беларусь!]]», а таксама [[Бела-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белы сцяг]] і герб «[[Пагоня]]»<ref name="Абламейка" /><ref name="НН" />. Першая публічная лекцыя, прысвечаная бел-чырвона-беламу сцягу, была праведзена «Талакой» ў 1987 годзе, у залі Тэатра эстрады<ref name="НН" />.
 
За час існавання Талакі ў яе пасяджэннях і мерапрыемствах бралі ўдзел сотні маладых людзей, але правадзейных членаў было каля пяцідзесяці. Кіраўніцтва ў клубе было калегіяльнае. Галоўным кіруючым органам была Рада, члены ў якую абіраліся падчас Сойму большасцю галасоў. Кіраўніком арганізацыі нязменна быў Сяржук Вітушка<ref name="Абламейка" />.