Навагрудак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Славутасці: вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 115:
У XVI—XVIII ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. — ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 — у выніку войнаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ, у 1648 г. — у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. — узяты рускімі войскам князя А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночную вайну]] (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якое разбурыла замак. У XVI—XVIII ст. Навагрудак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У канцы XVIII ст. у Навагрудку дзейнічалі 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, [[сінагога]], [[мячэць]].
 
Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. Навагрудак апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. — цэнтр павета Гродзенскай, з 1842 г. — Мінскай губерняў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) — у складзе Польшчы. У 1924—1937 гадах у горадзе дзейнічаў штаб [[Брыгада КАП «Навагрудак»|брыгады Корпуса аховы памежжа «Навагрудак»]]. З верасня 1939 г. — у [[БССР]], з 1940 г. — цэнтр Навагрудскага раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]]. У гады Другой сусветнай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.
 
Падчас нямецкай акупацыі ў Навагрудку манашкі з [[Назарэтанкі|Ордэна Святой Сям'і з Назарэту]] арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне [[польская мова|польскай мове]] і [[гісторыя Польшчы|гісторыі]]. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі<ref name="nauczanie"/>.