Імператарская Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аф. зноскі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59:
Духоўную Акадэмію ўзначальваў савет, які складаўся з рэктара, двух прафесараў духоўнага звання і двух свецкіх прафесараў, а таксама святара-пракуратара з правам дарадчага голасу ў гаспадарчых справах. За ўзор выкладаемых дысцыплін, а таксама складу педагагічных кадраў узята Віленская акадэмія. Пачаткова штат акадэміі дазваляў прыняць 40 студэнтаў, у 1888—1889 навучальным годзе вучняў было 58, а з 1915 года — 80 чалавек. Навучанне працягвалася чатыры гады і, звычайна, прымаліся толькі выхаванцы семінарый Расійскай Імперыі і Царства Польскага. Акадэмія надавала сваім выпускнікам навуковыя ступені кандыдата, магістра, доктара тэалогіі і доктара кананічнага права. У 1882 годзе, паводле новых пагадненняў паміж Апостальскай Сталіцай і расійскім урадам, [[Магілёўская архідыяцэзія|магілёўскі мітрапаліт]] быў ўпаўнаважаны пераглядзець, разам з іншымі біскупамі, ранейшыя правілы, якія рэгулявалі дзейнасць акадэміі. Пачынаючы з 1886 года, ён меў права зацвярджаць навуковую ступень. Па даручэнні мітрапаліта тагачасны рэктар акадэміі [[ксёндз]] [[Францішак Альбін Сымон]] правёў змены ў правілах — у асноўным захаваў статут Віленскай акадэміі 1839 года, узмацніўшы патрабаванні датычна надання вучоных ступеняў. Ступень доктара тэалогіі надавалася не за адну тэалагічную працу, але за дзве: адну на лацінскай мове, другую — на рускай; а таксама пасля публічнага іспыту з 50 пытанняў. Каб атрымаць падвойную ступень доктара тэалогіі і кананічнага права, трэба было напісаць шырокую працу, якая закранала б праблемы тэалогіі і кананічнага права, а таксама здаць публічны іспыт з 70 пытанняў з гэтых навук. Навуковыя патрабаванні зноў былі павышаны ўжо ў пачатку [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]: так, напрыклад, доктарскія дысертацыі трэба было апублікаваць у друку, перш чым адбудзецца абарона доктарскай ступені. Абарона і іспыт, што складаўся з 50 пытанняў па праблемах тэалогіі, павінны былі адбывацца цягам двух дзён па тры гадзіны на дзень.
 
З 1885 па 1917 год выдаваўся друкаваны штогоднік «''Императорская Санкт-Петербургская Римско-католическая Церковная Академия''». Найбольш здольныя выхаванцы пасылаліся на вучобу ў Заходнюю Еўропу. Педагагічныя кадры акадэміі ўвесь час павышалі сваю адукацыю: {{нп3|Michał Godlewski (biskup)|М. Гадлеўскі|pl|}} — у [[Швейцарыя|Швейцарыі]], {{нп3|Юры Матулевіч|Е. Матулевіч|be-x-old|}} — у [[Рым]]е і Швейцарыі, {{нп3|Радзишевский, Идзи Бенедикт|І. Радзішэўскі||ru|Радзишевский, Идзи Бенедикт}} і А. [[Вуйціцкі]] — у [[Лувен]]е. Іх навуковыя працы назаўсёды ўвайшлі ў летапіс тэалагічнай літаратуры. З Акадэміі выйшла 62 біскупы, якія напрацягу многіх гадоў вызначалі характар рэлігійнага жыцця, а таксама маральны і інтэлектуальны ўзровень духоўнага жыцця Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Сярод выпускнікоў быў [[Зыгмунт Фялінскі]], пасля прылічаны да ліку [[святы]]х і {{нп3|Юры Матулевіч|Е. Матулевіч|be-x-old|}}, прылічаны да ліку [[Блажэнны|блажэнных]].
 
Акрамя акадэмічнай працы выкладчыкі акадэміі таксама вялі маштабную дабрачынную дзейнасць у расійскай сталіцы і наваколлях. Прафесары (варшаўскі мітрапаліт Зыгмунт Фялінскі, {{нп3|Justyn Bonawentura Pranajtis|Юстын Пранайціс|pl|}}, Ф. А. Сымон) заснавалі парафіяльныя {{нп3|Ochronka|прытулкі для сіротаў|pl|}}, былі [[капелан]]амі розных устаноў, прэфектамі Санкт-Пецярбурга, выконвалі функцыі парафіяльных святароў і ініцыявалі будаўніцтва касцёлаў і капліц, у тым ліку ў {{нп3|Ольгино (исторический район)|Ольгіна|ru|}}, [[Гатчына|Гатчыне]] і [[Колпіна (горад)|Колпіна]]. Яны былі стваральнікамі і сузаснавальнікамі розных дабрачынных, навуковых і нацыянальных таварыстваў. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў гэтым шырокім спектры сваёй дзейнасці<ref name="Polski Petersburg">[http://www.polskipetersburg.pl/hasla/rzymskokatolicka-akademia-duchowna-w-petersburgu Rzymskokatolicka Akademia Duchowna w Petersburgu]{{lang-pl|}} // Polski Petersburg</ref>.