Тузін. Немаўля: Розніца паміж версіямі
Brubaker610 (размовы | уклад) Бывайце! Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 01:15, 9 сакавіка 2019
«Тузін.Немаўля» — праект інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm» і Падляскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку. У яго межах беларускія выканаўцы — «Ilo&Friends», Сяргей Пукст і «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да беларускіх нямых кінафільмаў — «Прастытутка» (1926), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «У агні народжаная» (1929). Мастакі Васіліса Паляніна-Календа, Лявон Вольскі і Анджэй Ветэшка стварылі сучасныя плакаты да гэтых фільмаў.[1][2][3][4]
Прэзентацыя
Прэм’ера праекта прайшла ў Падляскай оперы і філармоніі (Беласток) 19 і 20 кастрычніка 2012 года, у клубах «Loft» і «Графіці» (Мінск) 22 і 25 лістапада 2012 года. Дадатковы паказ стужкі «Кастусь Каліноўскі» з жывой музыкай адбыўся 18 ліпеня 2013 года ў межах фестываля «Басовішча» ў Мастаўлянах, а таксама ў Варшаве ў межах фестываля «Bulbamovie» і на «Mirum Music Festival»-2014 у Міры. На ўручэнні музычнай прэміі «Ultra-Music Awards»-2012 праект быў прызнаны «Праектам года». Афіцыйная прэм’ера ў Беларусі адбылася ў межах 20-га МКФ «Лістапад». Адмыслова да гэтай падзеі ўсе тры фільма былі прадастаўлены на кінастужцы Дзяржфільмафондам Расіі . У 2013 годзе ўдзельнікі праекту запісалі сваю музыку да фільмаў на студыях у Мінску і Беластоку адмыслова для выдання на DVD. У 2014 годзе праект стаў лаўрэатам пятага фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «AD.NAK!» у намінацыі «Грамадсказначныя праекты». Пра працу над праектам быў зняты фільм «B-Side» (рэжысёр Яўген Шапчыц).
Зноскі
- ↑ Ася ПАПЛАЎСКАЯ (26.11.2012). ""Тузін.Немаўля". Мёртвае кіно не для ўсіх". naviny.by. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) - ↑ "Выйшаў трайны DVD "Тузін.Немаўля" (+відэа)". Experty.by. 20/12/2013. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) - ↑ "Праект "Тузін. Немаўля"". TUT.BY. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) - ↑ "Новая работа дызайн-студыі "Адліга" для праекта "Тузін.Немаўля"". Marketing.by. 29 Мая 2014. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Тузін.Немаўля» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- «Тузін.Немаўля» на сайце «Тузін Гітоў»