Віктар Аляксандравіч Лазінскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krukouski (размовы | уклад)
пачатак
(Няма розніцы)

Версія ад 15:05, 13 жніўня 2009

Віктар Александравіч Лазінскі (нарадзіўся 6 красавіка 1963 году) - украінскі палітык. З 23 лістапада 2007 па 3 ліпеня 2009 гг. - народны дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны VI склікання ад Блока Юліі Цімашэнкі.

Мае вышэйшую адукацыю. На момант абрання ў парламент быў беспартыйным, займаў пасаду генеральнага дырэктара сельскагаспадарчага ТАА "Манжурка". Пражывае ў Кіеве.

У Вярхоўнай Радзе займаў пост кіраўніка падкамітэта па пытаннях кантролю над выкананнем заканадаўства ў сферы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй органамі дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Камітэта па пытаннях барацьбы з аргзлачыннасцю і карупцыяй. Акрамя таго, знаходзіўся ў групах па міжпарламенцкіх сувязях з Арменіяй, Узбекістанам, Расійскай Федэрацыяй, Злучаным Каралеўствам Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі.

На пленарных паседжаннях Вярхоўнай Рады быў зарэгістраваны 187 раз, прапусціў паседжанні 19 раз. Выступаў з месца 8 раз і двойчы перадаваў слова калегам. Зрабіў два дэпутацкіх запыты і стаў аўтарам трох законапраектаў.

У чэрвені 2009 году В.Лазінскі апынуўся ў цэнтры скандалу, звязанага са смерцю жыхара Галаваніўскага раёна Кіраваградскай вобласці. 1 ліпеня Генеральная пракуратура Ўкраіны ўзбудзіла ў дачыненні дэпутата крымінальную справу па ч.2 арт.121 Крымінальнага кодэкса Ўкраіны (наўмыснае нанясенне цяжкіх целавых пашкоджанняў, якое пацягнула смерць пацярпелага) і падала ў Вярхоўную Раду паданне пра здыманне з яго недатыкальнасці. 3 ліпеня 2009-га В.Лазінскі 415 галасамі парламентарыяў быў пазбаўлены мандата - "у сувязі з асабістай заявай пра складанне ім дэпутацкіх паўнамоцтваў".

Спасылкі