Герб Гомеля: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
карэктаванне старабел.тэксту згодна з акадэмічнай публікацыяй крыніцы
удакладненне цытаты
Радок 42:
Гісторык Міхаіл Спірыдонаў, які адшукаў тэкст адпаведнага прывілея, выказаў меркаванне, што гербам з крыжам Гомель карыстаўся нават пасля першага падзела Рэчы Паспалітай — да 1776 г., г.зн. да часу падаравання горада расійскай імператрыцай [[Кацярына II|Кацярынай II]] графу [[Пётр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі|Пятру Румянцаву-Задунайскаму]]<ref>Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. – Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. – С. 156-157.</ref>. Аднак пэўных дакументальных сведчанняў на гэты конт пакуль не знойдзена.
 
Падчас [[расійская імперыя|расійскага панавання]] імператрыца [[Кацярына II]] перадала Гомель «для увеселения» графу [[Пётр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі|Пятру Румянцаву-Задунайскаму]]. Яна ж [[16 жніўня]] [[1781]] года<ref name="hbm" /> даравала герб суседняму з ім гораду [[Новая Беліца]] (цяпер Навабеліцкі раён Гомеля): ''«у блакітным полі рысь, якая ляжыць»''. 23 снежня [[1855]] г. падобная сімволіка была зацверджана як герб Гомеля<ref>[https://xn--90ax2c.xn--p1ai/catalog/005664_000048_RuPRLIB12050239/viewer/?page=16 Журнал Министерства внутренних дел. Ч. 17. Март. 1856. С. 14.]</ref>: <blockquote>''Щит разделен на две части: в верхней изображен Могилевский губернский герб, а в нижнем, на лазуревом поле, лежащая рысь. Щит украшен короной каменного цвета.''</blockquote>На эталоннай выяве ў "Поўным зборы законаў Расійскай імперыі" (1856-1857 гг.) звер на гербе Гомеля паказаны з кароткім хвастом з кутасам<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003821709#?page=1013 <nowiki>Россия. Законы и постановления. Полное собрание законов Российской империи. Собрание 2. - Санкт-Петербург : в Тип. 2 Отд-ния Собств. е. и. в. Канцелярии, 1830-1885. - Чертежи и рисунки [...]. Лист №9.</nowiki>]</ref>. Але ў пазнейшых выявах, напрыклад, у гербоўніку П. Вінклера (1899 г.), звер менш нагадвае рысь, бо адлюстраваны з неўласцівым для рысі доўгім хвастом. На вокладцы кнігі Льва Вінаградава "Гомель. Яго мінуўшчына і сучаснасць. 1142-1900 гг." (1900 г.) выява звера на гербе Гомеля выканана неахайна схематычна<ref>Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142-1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. – Гомель: КИПУП «Сож», 2005.</ref>: звер адлюстраваны стоячы, нагадвае сабаку (пудзеля), а не прадстаўніка сямейства [[Каціныя|каціных]].
 
{|
|-
| {{пачатак цытаты}}
Шчыт падзелены на дзве часткі: у верхняй паказаны Магілёўскі губернскі герб, а у ніжняй, на блакітным полі, рысь лежачы. Шчыт аздоблены каронай каменнага колеру.
{{арыгінал|ru|Щит разделен на две части: в верхней изображен Могилевский губернский герб, а в нижней, на лазуревом поле, лежащая рысь. Щит украшен короной каменного цвета.}}
{{канец цытаты}}
|}
 
На эталоннай выяве ў "Поўным зборы законаў Расійскай імперыі" (1856-1857 гг.) звер на гербе Гомеля паказаны з кароткім хвастом з кутасам<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003821709#?page=1013 <nowiki>Россия. Законы и постановления. Полное собрание законов Российской империи. Собрание 2. - Санкт-Петербург : в Тип. 2 Отд-ния Собств. е. и. в. Канцелярии, 1830-1885. - Чертежи и рисунки [...]. Лист №9.</nowiki>]</ref>. Але ў пазнейшых выявах, напрыклад, у гербоўніку П. Вінклера (1899 г.), звер менш нагадвае рысь, бо адлюстраваны з неўласцівым для рысі доўгім хвастом. На вокладцы кнігі Льва Вінаградава "Гомель. Яго мінуўшчына і сучаснасць. 1142-1900 гг." (1900 г.) выява звера на гербе Гомеля выканана неахайна схематычна<ref>Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142-1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. – Гомель: КИПУП «Сож», 2005.</ref>: звер адлюстраваны стоячы, нагадвае сабаку (пудзеля), а не прадстаўніка сямейства [[Каціныя|каціных]].
 
Пасля лютаўскай рэвалюцыі [[1917]] г. гомельскі герб быў відазменены: адлюстраваны ў верхняй частцы шчыта арол страціў свае імперскія рэгаліі (быў прыведзены да стандарту эмблемы Расійскай Рэспублікі), рысь жа па-ранейшаму адлюстроўвалася ў вычварным выглядзе, нагадваючы на вядомых выявах [[1918]] г., то [[Мармуровы кот|мармуровага ката]], то [[Вавёрка звычайная|вавёрку]]. Гэта можна прасачыць, у прыватнасці, па выявах на бонах гомельскага гарадскога самакіравання і гомельскага земства (1918 г). Пасля канчатковага ўсталявання ў Гомелі савецкай улады розныя варыянты тутэйшага герба адышлі ў гісторыю.