Ян Цепляк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дададзена катэгорыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
== Біяграфія ==
 
Скончыў [[Келецкая духоўная семінарыя|Келецкую духоўную семінарыю]] (1878), [[Пецярбургская каталіцкая духоўная акадэмія|Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію]] (1882, выкладаў у ёй да 1908). У 1881 пасвячоны ў ксяндзы. У 1900 рэдагаваў Пецярбургскі рымска-каталіцкі калядцаркалядар. Доктар тэалогіі (1901). 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член, у 1909-10 старшыня Рымска-Каталіцкай духоўнай калегіі ў [[Пецярбург]]у. Упершыню ажыццявіў візітацыю ў [[Сібір]], на [[Сахалін]] (1908) і іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Я.Цепляк пазбаўлены выканаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914-17 як генеральны вікарый кіраваў [[Магілёўская архідыяцэзія|Магілёўскай архідыяцэзіяй]], адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пецярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 3 29.4.1919 тытулярны архібіскуп. Пасля арышту ў [[1919]] магілёўскага мітрапаліта [[Э. Роп]]а зноў кіраваў [[Магілёўская архідыяцэзія|Магілёўскай архідыяцэзіяй]].
 
За абарону правоў касцёла праследаваўся савецкімі ўладамі, быў арыштаваны і зняволены ў [[1920]] і [[1922]]. На працэсе 21-25.3.[[1923]] засуджаны да смяротнага пакарання, якое заменена на 10 гадоў зняволення. У [[1924]] дэпартаваны ў [[Латвія|Латвію]], адкуль выехаў у Польшчу, потым у [[Рым]]. Па даручэнні папы [[Пій XI, Папа Рымскі|Пія XI]] ў кастрычніку [[1925]] выехаў у [[ЗША]] для візітацыі польскіх парафій. Там атрымаў паведамленне аб прызначэнні на віленскую мітраполію, але напярэдадні ўрачыстага прыняцця кафедры памёр. Пахаваны ў [[Кафедральны сабор Святога Станіслава (Вільнюс)|кафедральным касцёле Св. Станіслава]] ў [[Вільня|Вільні]].