Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 387:
== Эканоміка ==
{{main|Эканоміка Германіі}}
Германія з'яўляецца высокаразвітай постіндустрыяльнай краінай, па аб'ёмах таварнай вытворчасці саступае толькі [[Японія|Японіі]], [[Кітай|Кітаю]] і [[ЗША]]. Доля Германіі ў сусветным ВУП складае каля 3 % (па намінале — 5 %), а ў еўрапейскім  — каля чвэрці. На душу насельніцтва ў 2017 г. ВУП складаў 50 100 $. Па сектарах эканомікі валавы прадукт дзеліцца наступным чынам: сельская гаспадарка дае 0,7 %, прамысловасць — 30,7 %, сфера паслуг — 68,6 %. <ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/gm.html</ref> Для эканомікі Германіі пачатку ХХІ стагоддзя характэрная з'ява, што атрымала назву «надіндустрыялізацыі» — доля прамысловасці ў ВУП выключна вялікая ў параўнанні з іншымі развітымі краінамі свету, галоўным чынам за кошт прадукцыі машынабудавання і хімічнай прамысловасці. Толькі Японія, [[Ірландыя]] і [[Партугалія]] з'яўляюцца ў большай ступені індустрыяльнымі, чым Германія. Больш за 30 % прамысловай прадукцыі экспартуецца (у машынабудаванні — 40 %). Таксама Германія характарызуецца значнай роляй банкаў у эканоміцы краіны. Разам з 18 іншымі краінамі-членамі ЕС Германія фарміруе [[Еўразона|Еўразону]]. Гаспадарчы комплекс краіны моцна інтэграваны ў еўрапейскую эканоміку.
 
Пасля аб'яднання ў 1990 г. ФРГ і ГДР Германія стала краінай з найбольшым эканамічным патэнцыялам у Еўропе. Аб'яднанне Германіі, хоць і стварыла праблемы, дало новыя магчымасці для развіцця эканомікі.

Высокая роля дзяржавы ў эканоміцы была характэрная для Германіі ва ўсе часы. Мадэль сацыяльнага рынкавай гаспадаркі ўяўляе сабой кампраміс паміж эканамічным ростам і раўнамерным размеркаваннем багацця. Такая асаблівасць эканамічнага развіцця краіны атрымала назву "Рэйнскі капіталізм". Высокі ўзровень сацыяльных гарантый прывёў да таго, што 40 % чыстага прыбытку нямецкіх кампаній ідзе на аплату працы, адлічэнні ў сацыяльныя фонды. З 100 еўра чыстай заробнай платы ў сярэднім на адлічэнні ў сацыяльныя фондаў ідзе 81 еўра. Па ўзроўні  жыццёвых стандартаў Германія займае адно з першых месцаў у свеце. Таксама Германія характарызуецца значнай роляй банкаў у эканоміцы краіны. Разам з 18 іншымі краінамі-членамі ЕС Германія фарміруе [[Еўразона|Еўразону]]. Гаспадарчы комплекс краіны моцна інтэграваны ў еўрапейскую эканоміку.
 
=== Прамысловасць ===