Рамуальд Райс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Скончыў агульную школу і гімназію ў [[Санак]]у, у 1929 паступіў у [[Унтэр-афіцэр|унтэр-афіцэрскую]] школу для малалетніх. У 1934 годзе ў званні капрала камандзіраваны ў 85-ы полк пяхоты 19-й дывізіі пяхоты ў [[Новая Вілейка|Новую Вілейк]]у (цяпер раён [[Вільнюс|Вільні]]), а ў 1936 пераведзены ў 13-й пяхотны полк. У 1938 пераведзены ў конны ўзвод 85-га пяхотнага палка.
 
Падчас вераснёўскай кампаніі 1939 года 85-й полк дзейнічаў у раёне Ловіч у складзе [[Армія «Прусы»|Арміі «Прусы»]]. 5-6 верасня пад [[Тамашуў-Тамашаў Мазавецкі|Томашувам-Тамашавам Мазавецкім]] полк быў разбіты [[Вермахт|немцамі]], а конныя часткі Райса былі канчаткова разбіты 15 верасня 1939 года пад [[Люблін|Люблінам]]. Група Райса, якая адступала, была была затрыманая і раззброеная часткамі [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|РСЧА]] пад [[Ковель|Ковелем]] і адпраўлена ў турму ([[Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер|былы канцлагер польскіх уладаў]]) у [[Бяроза (горад)|Бярозу-Картузскую]] (цяпер [[Брэсцкая вобласць]], [[Беларусь|Рэспубліка Беларусь]]). Неўзабаве Рамуальд Райс быў вызвалены і выехаў у [[Вільнюс|Вільню]].
 
У 1940 годзе быў затрыманы і правёў два месяцы ў працоўным лагеры. Пасля вызвалення дзейнічаў у складзе Саюза ўзброенай барацьбы, а пасля ў [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]]. З 1943 г. быў намеснікам камандзіра 1-й штурмавой роты 3-й Віленскай брыгады АК. Паспяхова ваяваў з часткамі [[Вермахт|вермахта]] і літоўскімі [[Калабарацыянізм|калабарантамі]].