Галінаставусыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
|eol = 2599221
}}
'''Галінаставусыя''' (''Cladocera'')  — [[атрад, біялогія|атрад]] [[ракападобныя|ракападобных]].
 
== Апісанне ==
Даўжыня адзвычайна 0,252—1 мм, зрэдку да 5 мм, у выключных выпадках да 10  мм. Тулава ў большасці ўкрыта паўпразрыстай двухстворкавай хіцінавай ракавінай. Галава выцягнута ў дзюбу. Асноўныя органы перамяшчэння 4—7 пар ног і другая пара доўгіх галінастых вусікаў-антэн, з пёрыстымі шчацінкамі; антэнулы невялікія, палачкападобныя. ВочыАдначасова ўзмахваючы абеімі антэнамі, рачкі адштурхоўваюцца імі ад вады і такім чынам плывуць кароткімі скачкамі. На лобнай частцы галаы знаходзіцца няпарнае [[фасетачныя вочы|фасетачнае вока]]. ГрудныяНа ногініжняй ўпаверхні большасцігалавы размяшчаецца рот, акружаны спераду верхняй губой, з бакоў жваламі і ззаду сківіцамі. ўтвараюцьГрудны фільтрацыйныаддзел апаратпакарочаны.
 
У самак паміж спінной паверхняй цела і спінным краем ракавіны маецца поласць, якая выконвае функцыю вывадковай сумкі. У гэтую сумку адкладваюцца яйцы, і пры спрыяльных умовах там яны развіваюцца.
 
Грудныя ногі ў большасці ўтвараюць фільтрацыйны апарат. З дапамогай яго рачкі адфільтроўваюць узвешаня ў вадзе часцінкі, якімі кормяцца. Ножкі робяць 300-500 узмахаў за мінуту. Самыя блізкія да асновы вонкавыя лопасці грудных ног ператвораны ў жабры.
 
Кроў прыводзіцца ў рух мешкападобным [[сэрца]]м, якое праштурхоўвае яе па поласцях цела. Сапраўдныя крывяносныя сасуды адсутнічаюць.
 
== Распаўсюджанне ==
Налічваецца 65 родаў, апісана каля 650 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тоўшчы вады прэсных вадаёмаў, складаюць значную частку прэснаводнага [[планктон]]а, ёсць таксама донныя формы. Насяляюць разнастайныя вадаёмы, ад дробных лужын да вялікіх азёр; вельмі нешматлікія жывуць у моры. На Беларусі найбольш вядомыя [[дафніі]], басміны, лептадоры, маіны.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Кормяцца дэтрытам[[дэтрыт]]ам, [[бактэрыі|бактэрыямі]] і аднаклетачнымі водарасцямі, ёсць драпежныя формы. Характэрная змена палавога і аднаполага (партэнагенез) размнажэння. Галінаставусымі кормяцца рыбы.
 
Характэрная змена палавога і аднаполага ([[партэнагенез]]) размнажэння. Пакуль умовы жыцця галінаставусых рачкоў спрыяльныя, у вадаёмах сустракаюцца толькі [[самка|самкі]], якія адкладваюць і выносяць у сваіх вывадковых камерах неаплодненыя [[яйцо|яйцы]] (ад некалькіх да сотні). З яец утвараюцца спачатку рухомыя эмбрыёны, а затым маленькія рачкі, якія пакідаюць вывадковую камеру. Пры спрыяльных умовах нараджэнне моладзі і з'яўленне ў камеры новых яец адбываецца кожныя 1-2 дні.
 
Моладзь часта ліняе і хутка расце. Палавой спеласці звычайна дасягаюць пасля 3-4 лінькі, г.зн. цераз 2-6 дзён пасля нараджэння. Так з'яўляюцца новыя пакаленні самак, якія працягваюць размнажацца партэнагенетычна.
 
Калі ўмовы існавання пагаршаюцца ў выніку паніжэння тэмпературы, змянэння колькасці ежы ці забруджвання вадаёма, з неаплодненых яец, пасля іх адкладкі ў вывадковую камеру, выходзяць не самкі а [[самец|самцы]]. Акрамя таго частка яец у палавых органах самкі падвяргаецца дзяленню, у выніку колькасць [[храмасомы|храмасом]] у яйцы памяншаецца ў 2 разы. Такія яйцы могуць развівацца толькі пасля апладнення.
 
Самцы галінаставусых прыкметна драбнейшыя за самак. Яны звычайна з'яўляюцца ў вадаёмах увосень, пры паніжэнні тэмпературы. Прымацоўваюцца да самак з дапамогай кіпцюрыкаў на нагах і пярэдніх антэн. [[Сперма]] пранікае ў вывадковую камеру, затым адбываецца апладненне яец. Аплодненыя яйцы адрозніваюцца ад партэнагенетычных: яны нешматлікія, буйныя, багатыя жаўтком, маюць шчыльныя абалонкі. Такія яйцы адкладваюцца ў ваду і апускаюцца на дно, пачынаюць развівацца толькі праз пэўны перыяд і дапамагаюць рачкам перажыць неспрыяльныя ўмовы.
 
Галінаставусымі кормяцца рыбы (у тым ліку ласасёвыя і асятровыя). Індыкатары забруджвання вады: большасць жыве ў чыстых вадаёмах.
 
== Літаратура ==