Галінаставусыя: Розніца паміж версіямі

13 байтаў дададзена ,  3 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Даўжыня звычайна 0,2—1 мм, зрэдку да 5 мм, у выключных выпадках да 10 мм. Тулава ў большасці ўкрыта паўпразрыстай двухстворкавай хіцінавай ракавінай. Галава выцягнута ў дзюбу. Асноўныя органы перамяшчэння 4—7 пар ног і другая пара доўгіх галінастых вусікаў-антэн з пёрыстымі шчацінкамі; антэнулы невялікія, палачкападобныя. Адначасова ўзмахваючы абеімі антэнамі, рачкі адштурхоўваюцца імі ад вады і такім чынам плывуць кароткімі скачкамі. На лобнай частцы галаы знаходзіцца няпарнае [[фасетачныя вочы|фасетачнае вока]]. На ніжняй паверхні галавы размяшчаецца рот, акружаны спераду верхняй губой, з бакоў жваламі і ззаду сківіцамі. Грудны аддзел пакарочаны.
 
У самак паміж спінной паверхняй цела і спінным краем ракавіны маецца поласць, якая выконвае функцыю вывадковай сумкі. У гэтую сумку адкладваюцца [[яйцо|яйцы]], і пры спрыяльных умовах там яны развіваюцца.
 
Грудныя ногі ў большасці ўтвараюць фільтрацыйны апарат. З дапамогай яго рачкі адфільтроўваюць узвешаня ў вадзе часцінкі, якімі кормяцца. Ножкі робяць 300-500 узмахаў за мінуту. Самыя блізкія да асновы вонкавыя лопасці грудных ног ператвораны ў жабры.