Аблога Смаленска (1609—1611): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Першы штурм працягваўся [[25 верасня|25]]—[[27 верасня]], але быў адбіты. Няўдачай скончыліся таксама спробы палякаў і ліцвінаў пракапаць падземныя хады ўзімку [[1609]]/[[1610]] гадоў у крэпасць. Хады былі выяўлены, і ў выніку шэрагу сутыкненняў, палякі і ліцвіны былі з іх выцесненыя, а самі тунэлі падарваныя. Па меркаванні савецкага ваеннага гісторыка Е. А. Разіна, гэта быў першы ў гісторыі ваеннага мастацтва падземны бой<ref>Разин Е. А. История военного искусства. — Т. III. — М.: Воениздат. 1961</ref>. Пасля гэтага Жыгімонт III прыступіў да працяглай аблогі. Абаронцы крэпасці здзяйснялі шматлікія вылазкі, стала трывожачы польскія войскі. Падчас адной з такіх вылазак шэсць смалянаў захапілі ў польскім лагеры каралеўскі сцяг і шчасна вярнуліся ў Смаленск<ref>Соловьев С. История России с древнейших времен. — Кн. IV. — М.: Изд-во социально-экономической литературы, 1960</ref>. Акрамя таго, у тылу польскі войскаў дзейнічалі сялянскія партызанскія атрады.
 
[[24 чэрвеня]] [[1610]] года пад Клушына быў разгромлены руска-шведскі атрад [[Дзмітрый Іванавіч Шуйскі|Шуйскага]]—[[Якаб ПантусонПонтусан ДзелагардзіДэлагардзі|ДзелагардзіДэлагардзі]], які ішоў на дапамогу гораду, у польскі лагер была дастаўлена аблогавая артылерыя. Гэта дало магчымасць Жыгімонту III актывізаваў баявыя дзеянні: штурмы прадпрымаліся [[19 ліпеня]], [[20 ліпеня]], [[11 жніўня]], [[21 лістапада]]. Усе яны былі адбіты абаронцамі горада. Нясучы значныя страты, палякі ізноў перайшлі да аблогі. Няўдачай скончыліся і перамовы аб капітуляцыі з абаронцамі ў верасні [[1610]] і сакавіку [[1611]] года.
 
Да лета [[1611]] года ў жывых засталіся каля 200 салдат і каля 8 тысяч жыхароў. Вырашальны штурм пачаўся ў ноч на [[3 чэрвеня]] са ўсіх бакоў. Шэін са сваім атрадам уступіў у бой з палякамі, якія спрабавалі пракрасціся ў горад скрозь прабоіну ў адной са сценаў. У гэтым бою ён быў паранены і патрапіў у палон. Між тым гараджане, нягледзячы на лікавую перавагу ворага працягвалі ваяваць, і апошнія абаронцы горада занялі [[Успенскі сабор, Смаленск|Успенскі сабор]], дзе захоўваліся значныя запасы пораху і падарвалі яго разам з сабой і наступаючымі палякамі.