Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Калежскія саветнікі using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 86:
Пасля адыходу з Беларусі нямецкіх войск узначаліў [[Саюз палякаў беларускіх ускраін]], актыўна ўдзельнічаў у снежні 1918 г. у арганізацыі набору і фінансавання [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларускіх дывізій]] для абароны літоўска-беларускіх зямель ад бальшавікоў, падтрымаў ідэю ўваходжання літоўска-беларускіх зямель у склад аднаўляемай [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] шматнацыянальнай федэратыўнай Рэчы Паспалітай, увайшоў у склад [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі]] і [[Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве|Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве]]. У сакавіку 1920 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] ўзначаліў арганізацыю землеўласнікаў літоўска-беларускіх зямель «Саюз саюзаў», створаную ў выніку рэарганізацыі [[Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве|Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве]]. У маі 1920 г. стаў ініцыятарам падачы асобнымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі (з кола Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі) дэкларацыі аб саюзе [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]]. Пасля захопу ў ліпені 1920 г. бальшавікамі беларускіх зямель назаўсёды вымушана пакінуў родныя мясціны і пераехаў у польскі Бзовец ([[Люблінская губерня]]).
У студзені 1921 г. ад свайго імя і мясцовых землеўласнікаў адправіў Ігната Парэмбскага прадстаўляць інтарэсы Беларусі на мірных перагаворах паміж дэлегацыямі [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]], [[РСФСР]] і [[УССР]] у [[Горад Рыга|Рызе]]. Быў абсалютна незадаволены рашэннямі [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора (1921)]], які падзяляў [[Беларусь]] на часткі і ацаніў пазіцыю польскіх палітыкаў як здраду ідэалам адраджэння былой шматнацыянальнай і талерантнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. У ходзе драматычных падзей частай змены ўлады ў Беларусі ў 1918—1919 гг. быў разрабаваны яго маёнтак [[Вёска Савічы,
У снежні 1921 г. са сваякамі вырашыў асесці ў польскім [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]], адышоў ад палітычнай дзейнасці і не ўступаў у [[палітычная партыя|палітычныя партыі]]. З 1921 г. актыўна фінансава падтрымліваў т.зв. «Крэсавы інтэрнат», заснаваны ў [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]] для выхавання дзяцей землеўласнікаў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, чые маёнткі пасля [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора (1921)]] апынуліся на тэрыторыі [[СССР]] і былі [[нацыяналізацыя|нацыяналізаваны]]. У 1923 г. быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) арганізацыі эмігрантаў «Саюз палякаў усходніх ускраін», а ў 1927 г. — ганаровым членам (1927—1928) [[Навагрудскае таварыства сельскай гаспадаркі|Навагрудскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Катэгарычна выступаў супраць палітыкі [[паланізацыя|паланізацыі]] беларускамоўнага насельніцтва [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай]]) і выказваўся (у тым ліку ў [[друк]]у) у падтрымку развіцця беларускамоўнай культуры. Да канца свайго жыцця быў прыхільнікам злучэння разам усіх беларускіх зямель, стварэння польска-беларускай федэрацыі (каб мець Беларусі выхад да мора), а таксама вяртання [[польская мова|польскамоўных]] землеўласнікаў і інтэлігенцыі [[Беларусь|Беларусі]] да пастаяннага ўжывання [[беларуская мова|беларускай мовы]], што, аднак, сустрэла мала спачувальнікаў. За прабеларускія погляды і дзеянні атрымаў у [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай]]) рэпутацыю «апошняга беларускага баярына».
|