Розніца паміж версіямі "Мусцьерская культура"

др
няма тлумачэння праўкі
др
 
'''Мусцьерская культура, мусцьерская эпоха''' — культурна-тэхналагічны комплекс, асацыяваны з познімі [[неандэрталец|неандэртальцамі]], і адпаведная яму дагістарычная эпоха. Адпавядае [[Сярэдні палеяліт|сярэдняму палеаліту]] альбо ж (пры падзеле палеаліту толькі на верхні і ніжні) лічыцца завяршэннем [[Палеаліт|старажытнага (ніжняга) палеаліту]]. Геалагічна прыпадае на верхні [[плейстацэн]], канец {{Нп3|Рыс-вюрмскі міжледавіковы перыяд|рыс-вюрмскага міжледавіковага перыяда||Eemian}} і першую палову [[Апошняя ледавіковая эпоха|апошняга (вюрмскага) абляднення]] Еўропы.
[[Файл:Racloir_silex.jpg|злева|міні|250пкс|Каменны скрабок]]
Мусцьерская культура ўпершыню вызначана [[Габрыэль дэ Марцілье|Г. Марцілье]] уў канцы 60-х гг. [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] і названа па пячоры {{нп3|Пячора Ле-Мусцье|Ле-Мусцье|fr|Le Moustier}} на паўднёвым захадзе [[Францыя|Францыі]] (дэпартамент [[Дардонь]]).
 
Узнікненне мусцьерскай культуры датуецца прыкладна 300 тысячамі гадоў таму, закат культуры звязваюць з пахаладаннем і знікненнем неандэртальцаў каля 30 тысяч гадоў таму. Рушыць за [[Ашэльская культура|ашэльскай культурай (эпохай)]] і змяняецца культурамі [[Позні палеаліт|позняга (верхняга) палеаліту]]: гібрыднай неандертала-краманьёнскай '''[[Шатэльперонская культура|шатэльперонскай]]''' і чыста краманьёнскай '''[[Арыньякская культура|арыньякскай]]'''. Таксама некаторыя рысы афрыканскай [[Стылбейская індустрыя|стылбейскай індустрыі]] падобныя з мусцьерскай культурай.