Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Скончыў тры курсы [[Слонімская настаўніцкая семінарыя|Слонімскай настаўніцкай семінарыі]] (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак [[Міжэвічы (Слонімскі раён)|Міжэвічы]] і [[Глоўсевічы]] Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «[[Чайка (арганізацыя)|Чайка]]». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «[[Крывое кола]]» і мінскай «[[амерыканкаСледчы (Мінск)ізалятар КДБ Беларусі|амерыканцы]]». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з [[канфіскацыя маёмасці|канфіскацыяй маёмасці]]. Пакаранне адбываў у лагерах [[Інта|Інты]] і [[Варкута|Варкуты]]. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай [[Ларыса Геніюш|Ларысай Геніюш]]. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь.
 
У [[Слонім]] вярнуўся ў снежні [[1956]], дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З [[1963]] праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З [[1968]] навуковы супрацоўнік [[Брэсцкі абласны краязнаўчы музей|Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея]]. У 1969 скончыў [[гістарычны факультэт БДПУ|гістарычны факультэт]] [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскага педагагічнага інстытута]]. Нягледзячы на перашкоды, у канцы [[1980-я|1980-х]] г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член [[СП Беларусі]] з 1995.