Чыжоўка (жылы раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Да сярэдзіны ХХ стагоддзя на месцы сучаснай Чыжоўкі знаходзілася аднайменная вёска, калгасныя палі і фруктовыя сады. У 1951 для забеспячэння вадой ТЭЦ-3 на Свіслачы было створана Чыжоўскае вадасховішча. На яго высокім беразе з'явіўся пасёлак калгаса Зацішша.
 
Праектаванне новага мікрараёна адбывалася ў пачатку 1960-х гадоў, будаўніцтва пачалося ў 1964 і працягвалася амаль дзесяць гадоў. Згодна з планамі архітэктараў «Мінскдзяржпраекта» — Р.Арцемчыка, Л.Архангельскай, Е.Заслаўскай, А.Шэлякіна — было ўзведзена 6 "Чыжовак", разлічаных на 62 000 чалавек. Паміж 1-й і 5-й Чыжоўкамі была пакінута старая прыватная забудова, што захавалася дасюль. У 1967 годзе да юбілею беларускай сталіцы ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча быў разбіты парк, які атрымаў імя 900годдзя Мінска. У 1969 над Свіслаччу быў перакінуты аўтамабільны мост, што злучыў вуліцы Ташкенцкая і Кабушкіна, а Чыжоўку — з [[Партызанскі праспект|Партызанскім праспектам]]. У тым жа годзе ў новы мікрараён выправіўся першы тралейбус з 16-м нумарам.
 
Грамадскі цэнтр раёна архітэктары размясцілі паміж Ташкенцкай вуліцай і Ташкенцкім праездам: ён уключаў у сябе кінатэатр Дружба (1974), дом быту, паліклініку, дзіцячую бібліятэку (1982), рынак. Кінатэатр быў пабудаваны паводле тыповага, але вельмі рэдка выкарыстоўваемага праекта ЦНДІЭП імя Мезенцава. У тандэме з кінатэатрам у будынку працавалі кавярня і танцзала. Даволі арыгінальны праект бібліятэкі (архітэктары Чадовіч — Ладкін) атрымаў усесаюзную прэмію УЛКСМ. Цэнтр застаўся незавершаным — так і не быў пабудаваны запланаваны "блок грамадскага харчавання".
 
У глыбіні Чыжоўкі-2 дзятву сустракала кафэ "Космас" з фантастычнымі інтэр'ерамі і нават светлавой дарожкай, квадраты якой запальваліся, калі на іх наступалі.
 
Воблік Чыжоўкі істотна змяніў [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года]]. Для яго правядзення былі пабудаваны Чыжоўка-Арэна, гатэль «Арэна», адчынілі дзверы кавярні «Традыцыі» і «Дзіцячая». Вуліца Ташкенцкая і мост праз Свіслач былі расшыраны і ілюмінаваны. Падчас будаўніцтва Чыжоўка-Арэны апошнія дамы пасёлка Зацішша былі знесены, парк 900годдзя Мінска істотна прарэдзілі, забрукавалі, асвятлілі, упрыгожылі.
 
У пачатку 2018 года была знесена забудова вёскі Карзюкі, на аднайменнай вуліцы будуць узведзены шматпавярховыя панельныя дамы.
 
== Склад і забудова ==
Радок 21 ⟶ 27:
* Чыжоўка 4
* Чыжоўка 5
* Чыжоўка 6. Тут у 2010-х з'явіўся першы ў Мінску арэндны дом.
* Чыжоўка 6
* Чыжоўка 7
Асаблівай арыгінальнасцю забудовы Чыжоўка пахваліцца не можа. Больш за палову жылога фонду складаюць тыповыя панельныя і цагляныя пяціпавярховікі, пастаўленыя ў сваёй масе "калонамі" адзін за адным — так званая "радковая забудова", папулярная ў 1960-х. Аднак, нягледзячы на невялікі асартымент праеткаў і дэталяў, у архітэктараў раёна атрымалася стварыць уздоўж асноўных чыжоўскіх вуліц хоць сціплы, але ансамбль.
 
==Інфраструктура==
 
Важнае месца ў прасторавай арганізацыі раёна займае размешчаны на скрыжаванні галоўных вуліц грамадскі цэнтр, які ўключае прадпрыемствы і ўстановы культурна-бытавога і камунальнага абслугоўвання (кафэ, бібліятэка, паліклініка, Домдом быту, універсам). Кінатэатр «Дружба», адкрыты ў 1974, ў 2012 праз нерэнтабельнасць быў закрыты і прададзены на аўкцыёне, у 2017 быў знесены.<ref>https://news.tut.by/society/558307.html</ref> Па стане на люты 2019 на месцы кінатэатра вядзецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра.
 
На беразе Чыжоўскага вадасховішча фарміруецца вялікі зялёны масіў — [[Парк імя 900-годдзя Мінска]]. Паміж ім і Ташкенцкай вуліцай ў 2010-2013 гг.. да [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|чэмпіянату свету па хакеі]] быў пабудаваны спартыўны комплекс [[Чыжоўка-Арэна]], на рагу Ташкенцкай і Убарэвіча — трохзоркавы гатэль "Арэна". На поўначы раёна, паміж вуліцай Убарэвіча і ракой Свіслач, размешчаны [[Мінскі заапарк]].
 
 
== Вуліцы ==
Радок 84 ⟶ 97:
* СШ № 135
* СШ № 143
* Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
 
==Інфраструктура==
 
Важнае месца ў прасторавай арганізацыі раёна займае размешчаны на скрыжаванні галоўных вуліц грамадскі цэнтр, які ўключае прадпрыемствы і ўстановы культурна-бытавога і камунальнага абслугоўвання (кафэ, бібліятэка, паліклініка, Дом быту, універсам). Кінатэатр «Дружба», адкрыты ў 1974, ў 2012 праз нерэнтабельнасць быў закрыты і прададзены на аўкцыёне, у 2017 быў знесены.<ref>https://news.tut.by/society/558307.html</ref> Па стане на люты 2019 на месцы кінатэатра вядзецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра.
 
На беразе Чыжоўскага вадасховішча фарміруецца вялікі зялёны масіў — [[Парк імя 900-годдзя Мінска]]. Паміж ім і Ташкенцкай вуліцай ў 2010-2013 гг.. да [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|чэмпіянату свету па хакеі]] быў пабудаваны спартыўны комплекс [[Чыжоўка-Арэна]], на рагу Ташкенцкай і Убарэвіча — трохзоркавы гатэль "Арэна". На поўначы раёна, паміж вуліцай Убарэвіча і ракой Свіслач, размешчаны [[Мінскі заапарк]].
 
== Спасылкі ==