Атмасфера Зямлі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Атмасфера Зямлі складаецца ў асноўным з [[газ]]аў і розных дамешкаў (пыл, кроплі вады, крышталі лёду, марская соль, сажа).
 
Склад атмасферы паводле аб'ёмуаб’ёму: [[азот]] — 78,08 %, [[кісларод]] — 20,95 %, [[аргон]] — 0,93 %, [[вуглякіслы газ]] — 0,03 %.
 
На долю трох асноўных газаў (азот, кісларод і аргон) прыходзіцца 99,96 % паветра, а на долю ўсіх астатніх газаў (без уліку вадзяной пары) — толькі 0,04 %. Указаныя газы знаходзяцца ў атмасферы ў пастаянных суадносінах прыкладна да вышыні 100 км, паколькі да гэтых вышынь яна добра перемешена вертыкальнымі і гарызантальнымі рухамі. У складзе атмасферы можна выдзеліць пастаянныя і зменныя газы. Канцэнтрацыя першых не змяняецца да вышынь 90-100 км, у другой групы газаў канцэнтрацыя змяняецца ў часе і ў прасторы.
Радок 30:
Атмасфера мае слаістую будову. У адпаведнасці са змяненнем тэмпературы з вышынёй звычайна выдзяляюць 5 слаёў: трапасферу, стратасферу, мезасферу, тэрмасферу (іонасферу), экзасферу.
'''[[Трапасфера]]''' — ніжні, найбольш вывучаны слой атмасферы, вышынёй у палярных абласцях 8-10 км, ва ўмераных шыротах да 10-12 км, на экватары — 16-18 км. У трапасферы знаходзіцца прыкладна 80-90 % усёй масы атмасферы і амаль уся вадзяная пара. Пры пад'ёмепад’ёме праз кожныя 100 м тэмпература ў трапасферы паніжаецца ў сярэднім на 0,65 °C і дасягае 220 К (-53 °C) у верхняй частцы. Гэты верхні слой трапасферы называецца [[трапапаўза]]й.
 
'''[[Стратасфера]]''' — слой атмасферы, які размяшчаецца на вышыні ад 11 да 50 км. Характэрна малаважная змена тэмпературы на вышыні 11-25 км (ніжняя частка стратасферы) і павышэнне яе ў слоі 25-40 км ад −56,5 да 0,8 °C (верхняя частка стратасферы або вобласць інверсіі). Дасягнуўшы на вышыні каля 40 км значэнні каля 273 К (каля 0 °C), тэмпература застаецца пастаяннай да вышыні каля 55 км. Гэтая вобласць называецца [[стратапаўза]]й і з'яўляеццаз’яўляецца мяжой паміж стратасферай і мезасферай.
 
У стратасферы на вышыні ад 15-20 да 55-60 км размяшчаецца азонасфера (азонавы слой), які вызначае верхнюю мяжу біясферы. Гэты важны кампанент стратасферы ўтвараецца ў выніку фотахімічных рэакцый найбольш інтэнсіўна на вышыні прыкладна 30 км. Агульная маса азону склала бы пры нармальным ціску слой таўшчынёй 1,7-4,0 мм, але і гэтага дастаткова для паглынання гібельнага для жыцця ўльтрафіялетавага выпраменьвання [[Сонца]].
Радок 38:
У стратасферы затрымліваецца вялікая частка караткахвалевай часткі ўльтрафіялетавага выпраменьвання (180—200 нм) і адбываецца трансфармацыя энергіі кароткіх хваль. Пад уплывам гэтых прамянёў змяняюцца магнітныя палі, распадаюцца малекулы, адбываецца іанізацыя, новаўтварэнне газаў і іншых хімічных злучэнняў. Гэтыя працэсы можна назіраць у выглядзе паўночных ззянняў, паланіц і інш. У стратасферы амаль няма вадзяной пары.
 
'''[[Мезасфера]]''' пачынаецца на вышыні 50 км і распасціраецца да 80-90 км. У мезасферы тэмпература бесперапынна памяншаецца з вышынёй (2-3 °C/км). Тэмпература паветра на вышыні 75-85 км паніжаецца да -88−88 °C. Верхняй мяжой мезасферы з'яўляеццаз’яўляецца [[мезапаўза]].
 
'''[[Тэрмасфера]]'''  — слой атмасферы, наступны за мезасферай, — пачынаецца на вышыні 80-90 км і распасціраецца да 800 км. Тэмпература паветра ў тэрмасферы хутка і няўхільна ўзрастае і дасягае некалькіх сотняў і нават тысяч градусаў. Рост тэмпературы абумоўлены паглынаннем караткахвалевай ультрафіялетавай сонечнай радыяцыі малекулярным кіслародам, што суправаджаецца яго дысацыяцыяй.
 
'''[[Экзасфера]]''' — зона рассейвання, вонкавая частка тэрмасферы, размешчаная вышэй за 800 км. Газ у экзасферы моцна разрэджаны, і адгэтуль ідзе ўцечка яго часціц у міжпланетную прастору (дысіпацыя).
 
Да вышыні 100 км атмасфера ўяўляе сабой гамагенную добра перамяшаную сумесь газаў. У больш высокіх слаях размеркаванне газаў па вышыні залежыць ад іх малекулярных мас, канцэнтрацыя цяжэйшых газаў меншае хутчэй па меры выдалення ад паверхні Зямлі. З прычыны памяншэння шчыльнасці газаў тэмпература паніжаецца ад 0 °C у стратасферы да -110−110 °C у мезасферы. Аднак кінетычная энергія асобных часціц на вышынях 200—250 км адпавядае тэмпературы каля 1500 °C. Вышэй 200 км назіраюцца значныя флуктуацыі тэмпературы і шчыльнасці газаў у часе і прасторы.
 
На вышыні каля 2000-3000 км экзасфера паступова пераходзіць у так званы касмічны вакуум, які запоўнены моцна разрэджанымі часціцамі міжпланетнага газу, галоўным чынам атамамі [[вадарод]]у. Але гэты газ уяўляе сабой толькі частку міжпланетнага рэчыва. Іншую частку складаюць пылападобныя часціцы каметнага і метэорнага паходжання. Акрамя надзвычай разрэджаных пылавых часціц, у гэту прастору пранікае электрамагнітная і карпускулярная радыяцыя сонечнага і галактычнага паходжання.
Радок 55:
{{Атмасфера Зямлі}}
{{Зямля}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Абалонкі Зямлі]]
[[Катэгорыя:Атмасфера{{!}}|Зямная атмасфера]]
[[Катэгорыя:атмасфера Зямлі{{!}}| ]]