Беавульф: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Beowulf.firstpage.jpeg|thumb|Першая старонка рукапісу «Беавульфа»]]
 
'''«Беавульф»''' ({{lang-en|Beowulf}}), '''«Бэўвульф»''' у перакладзе [[Антон Францішак Брыль|А. Ф. Брыля]] — стараанглійская эпічная паэма з 3182 радкоў, напісаная [[алітэрацыйны верш|алітэрацыйным вершам]] на [[стараанглійская мова|стараанглійскай мове]].
 
Назва паэмы, «Беавульф», з'яўляеццаз’яўляецца ўмоўнай, бо ў рукапісе тэкст не мае загалоўка. Адзначаецца<ref name="baker">Peter S. Baker. Introduction to Old English (Oxford: Blackwell, 2003)</ref>, што ў стараанглійскай мове спалучэнне літар ''eo'' чыталася як дыфтонг [eo] ці [eʊ].
 
{{змест злева}}
Радок 13:
== Рукапіс ==
 
Адзіны рукапіс паэмы, які дайшоў да нас, датуецца прыблізна 1000 годам і створаны, відавочна, двума перапісчыкамі. Разам з рукапісам паэмы [[Юдыт, паэма|Юдыт]] і некалькімі празаічнымі тэкстамі ён уваходзіць у так званы [[кодэкс Cotton Vitellius A. xv]], які захоўваецца зараз у [[Брытанская бібліятэка|Брытанскай бібліятэцы]]. У 1731 годзе рукапіс, які захоўваўся тады ў [[Котанаўская бібліятэка|Котанаўскай бібліятэцы]], быў значна пашкоджаны пажарам. У 1786 годзе [[Ісландыя|ісландскі]] даследчык [[Грымур Ёнсан Торкелін]] перапісаў тэкст паэмы і заказаў яшчэ адну копію перапісчыку. З таго часу рукапіс паэмы яшчэ больш разбурыўся (працягвалі абсыпацца пашкоджаныя агнём часткі аркушаў), таму сёння копіі Торкеліна з'яўляюццаз’яўляюцца важнаю дадатковаю крыніцаю тэксту паэмы.
 
== Гісторыя пра Беавульфа ==
Радок 19:
Паэма апісвае ўчынкі [[геаты|геацкага]] героя Беавульфа (яго імя перакладаецца, верагодна, як «пчаліны воўк», г.зн. «мядзведзь»).
 
Пачынаецца паэма з таго, як дацкі конунг [[Хродгар]] загадаў збудаваць вялікі харом [[Хэарат]] для баляванняў. Шум весялосці, музыка і песні ў палацы раз'юшыліраз’юшылі [[Грэндэль|Грэндэля]], пачварнага [[людаед]]а, які жыў непадалёк. Грэндэль пачынае нападаць на Хэарат, пажыраючы воінаў. Даны не могуць зладзіць з пачвараю і пакідаюць палац. Пачуўшы пра гэта, малады Беавульф, пляменнік геацкага конунга [[Хігелак]]а, прыходзіць са сваімі воінамі на дапамогу данам. Ён абяцае адолець Грэндэля голымі рукамі, і гэта аказваецца шчасліваю здагадкаю, бо той заварожаны супраць зброі. Беавульф адрывае людаеду руку, і той ледзьве збягае прэч. Радасць данаў з нагоды гэтае перамогі аказваецца заўчаснай: Грэндэлева жудасная маці прыходзіць помсціць за сына і забівае аднога з дарадцаў конунга. Малады герой згаджаецца спусціцца ў падводны дом пачвар, і там забівае маці Грэндэля. Там жа ён знаходзіць памерлага ад раны Грэндэля, і забірае з сабою ягоную галаву.
 
Шчодра адораны Хродгарам, Беавульф вяртаецца на радзіму і праз пэўны час робіцца конунгам свайго народу. Праз шмат гадоў, у часы Беавульфавай старасці, нейкі неразумны злодзей выкрадае залатую чашу са скарбніцы магутнага [[цмок]]а. Раз'юшаныРаз’юшаны цмок пачынае знішчаць усё вакол, і Бэавульф разам са сваімі воінамі выходзіць біцца з ім. Толькі адзін з дружыннікаў, [[Віглаф]], аказваецца дастаткова стойкім, каб разам з гаспадаром выйсці супраць цмока. Разам два воіны забіваюць пачвару, але Бэавульф і сам памірае ад ран. Ягоная смерць прадвяшчае заняпад геатаў.
[[Выява: David Woodard Exploding Beowulf.jpg|thumb|[[Дэвід Вудард]] дзейнічае як Беавульф і Грендель ў тэатральнай пастаноўцы Exploding Беавульф ([[Берлін]], 2010)]]
 
== Беавульф у сусветнай культуры ==