Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
Дзейнасць навучальнай установы была адноўлена ў 1784 г., калі яна атрымала назву Іосіфінскага універсітэта (у гонар імператара [[Іосіф II Габсбург|Іосіфа ІІ]]). У 1805-1817 гг. навучальная ўстанова мела статус ліцэяй. У 1817 г. яна аднавіла правы вышэйшай навучальнай установы як Універсітэт Франца I (у гонар імператара [[Франц II|Франца I]]). Акадэмія атрымала будынак манастыра і касцёла [[Трынітарыі|трынітарыяў]]. У касцёле была арганізавана бібліятэка. 16 лістапада 1784 г. адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Пасля абстрэлу і бамбардзіроўкі Львова падчас [[Вясна народаў|рэвалюцыйных падзей ў 1848 г.]] з 50 тыс. кніг засталіся толькі 13 тыс., таксама было знішчана шмат рукапісаў. У 1851 г. універсітэту перадалі пабудаваны ў 1842 г. інтэрнат езуітаў для шляхецкай моладзі.
 
8 лістапада 1919 г. наказам кіраўніка [[Другая Польская Рэспубліка|адноўленай польскай дзяржавы]] [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] вышэйшая навучальная ўстанова была перайменавана ва Універсітэт Яна Казіміра (у гонар караля Рэчы Паспалітай [[Ян ІІ Казімір|Яна ІІ Казіміра]], які лічыцца заснавальнікам навучальнай установы). Пасля далучэння [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіны]] да [[СССР]] указам ад 8 студзеня 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета [[УССР]] змяніў назву ўстановы на Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт і прысвоіў яму імя выбітнага ўкраінскага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча [[Іван Франко|Івана Франка]]. У кастрычніку 1999 г. універсітэт атрымаў статус нацыянальнага і пачаў называцца Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя Івана Франко.
 
== Структура ==