Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
== Гісторыя ==
ЗгоднаУ адпаведнасці з [[Гадзяцкі дагавор|Гадзяцкім дагаворам]] 1658 г. урад [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] абяцаў адкрыць ва Украіне дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы - акадэміі: адну ў Кіеве, а другую там, дзе знойдзецца для яе адпаведнае месца. Акадэміям былі абяцаныя такія ж правы ўніверсітэта, якімі карыстаўся [[Кракаўскі ўніверсітэт]]. Тады ж [[Ордэн езуітаў|ордэн езуітаў]] зрабіў стаўку на свой львоўскі асяродак. Езуіты з'явіліся ў [[Львоў|Львове]] яшчэ ў канцы XVI ст., а ў 1608 г. адкрылі тут свой [[Калегіум|калегіўм]]. Езуіты разумелі магчымасць стварэння ўніверсітэтана ў Львове на аснове праваслаўнай брацкай школы, таму пастаянна дамагаліся ператварэння ў акадэмію менавіта свайго калегіўма.
 
Пасля неаднаразовых зваротаў кароль [[Ян Казімір|Ян II Казімір]] 20 студзеня 1661 г. падпісаў прывілей, які надаваў езуіцкаму калегіўму ў Львове правы акадэміі і статус [[Універсітэт|універсітэта]] з правам выкладання ўсіх тагачасных універсітэцкіх дысцыплін, прысуджэння вучоных ступеняў [[Бакалаўр|бакалаўра]], [[Ліцэнцыят|ліцэнцыята]], [[Магістр|магістра]] і [[Доктар навук|доктара]]. Аднак адразу ж пасля падпісання прывілея стварэнне акадэміі ў Львове сустрэла рашучую апазіцыю Кракаўскага ўніверсітэта і асобных уплывовых асоб дзяржавы, якія яго падтрымлівалі. Нягледзячы на перашкоды, у Львоўскай езуіцкай акадэміі навучанне вялося па ўзоры іншых еўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў. А пасля кароль [[Аўгуст III]] у 1758 г. пацвердзіў каралеўскі прывілей ад 20 студзеня 1661 г. Аднак акадэмію зачынілі ў 1773 г. падчас забароны ордэна езуітаў.