Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 88:
== Навуковая дзейнасць, публіцыстыка ==
[[Файл:Jak prawilna pisać pa biełarusku.jpg|міні|Вокладка кнігі Антона Луцкевіча «Як правільна пісаць па беларуску» ([[Беларускі лацінскі алфавіт|бел. лацін.]]: ''Jak prawilna pisać pa biełarusku''), 1917.]]
Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газеце «[[Наша доля]]» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пачатку ХХ ст. крытыкаваў аграрную і нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Развіццё беларускага вызваленчага руху звязаў з развіццём капіталістычных адносін і станаўленнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі. У 1916 годзе стварыў першую "Беларускую граматыку", якая ў рукапісным выглядзе захоўваецца бібліятэкіў бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук у Вільні. У 1917 годзе выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 годзе (разам з [[Ян Станкевіч|Янам Станкевічам]]) — «Беларускі правапіс»{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысвечана гісторыі БРГ і БСГ). Даследаваў гісторыю [[Народная воля|нарадавольніцкага]] руху, выступаў з дакладамі і рэфератамі па гэтым пытанні. Вывучаў мову [[Францыск Скарына|скарынаўскіх]] выданняў і [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529]] («Чатырохсотлецце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных прац «Нашы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай культуры, мастацтва і літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (абедзве 1921), «Вязніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалогіі і адбіцце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысвяціў жыццю і творчасці [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|Алеся Бурбіса]], [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]], [[Казімір Сваяк|Казіміра Сваяка]] і інш. Пераклаў на беларускую мову працу [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафана Доўнар-Запольскага]] «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), «Элементарную алгебру» Андрэя Кісялёва і падручнік Вальдэмара Остэрлёфа і Язэпа Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін з перакладчыкаў [[Новы Запавет|Новага Запавета]] і [[Псалтыр]]а ([[Хельсінкі]], 1931) і інш{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}.
 
Адзін з першых, хто звярнуўся да асобы [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], як да пачынальніка беларускага палітычнага вызвалення. У канцы [[1920]] года асоба Каліноўскага згадваецца ў артыкуле Антона Луцкевіча «Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры». У [[1924]] годзе прысвяціў Каліноўскаму адмысловае эсэ «Дыктатар Літвы». У эсэ і прадмове да ўспамінаў «За дваццаць пяць гадоў» Антон Луцкевіч глядзеў на Кастуся Каліноўскага як на [[Краёўцы|краёўца]], адзначаючы пры тым, што «''Каліноўскі бадай, ці ня першы... разглядае беларускае пытанне ў чыста палітычнай плашчыні, але ўжо не як частку „польскага пытання“ (як рабілі ягоныя папярэднікі), а як пытанне зусім самастойнае, ды стараецца збудзіць прыспаныя сялянскія масы дзеля барацьбы за палітычнае вызваленне Беларусі й Літвы (былога Вялікага Княства Літоўскага) — у імя нацыянальнай і рэлігійнай свабоды, у імя сацыяльных інтарэсаў беларускага сялянства...''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=8}}.