Струста (возера): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33:
}}
'''Струста''' — [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім р-не]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]].
У басейне ракі [[Друйка]], за 4 км на поўначы ад горада [[Горад Браслаў|Браслаў]]. Уваходзіць у [[Браслаўская група азёр|Браслаўскую групу азёр]]. Належыць да групы [[Браслаўская група азёр|Браслаўскіх азёр]] і знаходзіцца ў межах былога Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на тэрыторыі [[Браслаўскія азёры (нацыянальны парк)|Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»]].
 
Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб′ём вады 94,3 млн. м³. Плошча [[вадазбор]]у 223 км². Схілы [[Катлавіна|катлавіны]] вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. [[Бераг]]і нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства [[Заліў|заліваў]] і 7 [[Востраў|астравоў]] (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя [[Востраў Чайчын|Чайчын]], [[Востраў Шова|Шова]], Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м [[Пясок|пясчаная]], трапляюцца [[Гліна|гліны]]; глыбакаводную зону высцілаюць ілы, часткова [[Сапрапель|сапрапелі]]. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа [[Трыснёг звычайны|трыснягу]] і [[Чарот азёрны|чароту]] шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць [[харавыя водарасці]], [[эладэя канадская]], [[рагаліснік]], [[рдзест]]ы.