Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
Па памерах тэрыторыі Францыя з’яўляецца 42-й краінай у свеце, пры тым самай вялікай у Заходняй Еўропе і [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскім саюзе]] і трэцяй у [[Еўропа|Еўропе]] ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 67 млн чалавек, гэта 20-ы паказчык паводле колькасці насельніцтва ў свеце і 2-і ў ЕС. Францыя з’яўляецца ўнітарнай паўпрэзідэнцкай [[рэспубліка]]й са сталіцай у [[Парыж]]ы, найбуйнейшым горадзе краіны і галоўным культурным і эканамічным цэнтры. Падзяляецца на 18 [[Рэгіёны Францыі|рэгіёнаў]], 5 з якіх адносяцца да заморскіх.<ref>https://www.lemonde.fr/politique/article/2014/12/17/la-carte-a-13-regions-definitivement-adoptee_4542278_823448.html</ref>
 
Увесь жалезны век тэрыторыю сучаснай Францыі насялялі кельцкія плямёны [[Галія|галаў]]. Пад уладу Рыму Галія трапіла ў 51 годзе да н.э. У 476 — 843 з'яўлялася асновай дзяржавы Франкаў, з заходняга кавалка якой — [[Заходне-Франкскае каралеўства|Заходне-Франкскага каралеўства]] — у 987 годзе паўстала каралеўства Францыя. Усё наступнае Сярэднявечча, асабліва пасля перамогі ў [[Стогадовая вайна|Стогадовай вайне]], Францыя была магутнай рэгіянальнай сілай. [[Эпоха Адраджэння]] прынесла росквіт французскай культуры, а таксама падаравала дзяржаве багатыя калоніі па ўсім свеце. Падчас праўлення караля-сонца [[Людовік XIV|Людовіка ХIV]] Францыя была самай магутнай дзяржавай Еўропы. [[Вялікая Французская рэвалюцыя|Рэвалюцыя канца ХVIII стагоддзя]] зрынула абсалютную манархію і ўпершыню ў свеце [[Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна|дэкларавала правы чалавека і грамадзяніна]] на дзяржаўным узроўні. У ХІХ стагоддзі Францыя была двойчы імперыяй ([[Напалеон I Банапарт|Напалеон І]] і [[Напалеон III|Напалеон ІІІ]]), аднойчы каралеўствам і двойчы рэспублікай. У ХХ стагоддзі Францыя стала арэнай дзвюх сусветных войн, падчас [[ДруугаяДругая сусветная выйна|другой]] зведела [[Рэжым Вішы|чатырохгадовую фашысцкую акупацыю]]. З 1958 Французская дзяржава вядома як Пятая Рэспубліка.
 
Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, ваенным і палітычным уплывам як у Еўропе, гэтак і ва ўсім свеце<ref>[http://www.webcitation.org/5kwqEr8pe Great Powers — Encarta. MSN. 2008]. Webcitation.org.</ref>. Дзяржава мае пяты ў свеце па велічыні ваенны бюджэт<ref>[http://books.sipri.org/product_info?c_product_id=476 Trends in world military expenditure, 2013]. SIPRI</ref>, трэці арсенал [[ядзерная зброя|ядзернай зброі]]<ref>[http://www.fas.org/programs/ssp/nukes/nuclearweapons/nukestatus.html Status of World Nuclear Forces]. Federation of American Scientists — Fas.org.</ref>, і другі па велічыні дыпламатычны корпус<ref>[http://www.diplomatie.gouv.fr/en/ministry_158/embassies-and-consulates_2052/bilateral-embassies_1580.html France-Diplomatie]. Diplomatie.gouv.fr.</ref>. Францыя з’яўляецца развітай краінай і мае сёмую па аб’ёме эканоміку ў свеце паводле намінальнага [[Сукупны ўнутраны прадукт|ВУПу]] і дзясятую паводле велічыні па [[парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэце пакупніцкай здольнасці]].<ref>https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2018/02/weodata/weorept.aspx?sy=2019&ey=2019&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&pr1.x=74&pr1.y=15&c=132&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=</ref>