Насельніцтва Францыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Population pyramid of France 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
З '''насельніцтвам''' 67 мільёнаў чалавек паводле звестак на студзень [[2019]] года [[Францыя]] з'яўляецца 21-й у свеце краінай паводле колькасці насельніцтва і трэцяй паводле колькасці насельніцтва ў Еўропе<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/fr.html The World Factbook: France]. Central Intelligence Agency.</ref>. Для Францыі характэрны высокі па еўрапейскіх мерках натуральны прырост насельніцтва, краіна з'яўляецца магнітам для мігрантаў. Этнічны склад стракаты. Дзяржаўная мова — французская, самая распаўсюджаная рэлігія — каталіцтва. Найбуйнейшыя гарады — Парыж, Ліён, Марсель, Ліль.
 
== Дэмаграфія ==
Ад часу сканчэння Бэйбі-Буму (1973) [[сумарны каэфіцыент нараджальнасці]] падаў, дасягнуўшы рэкордна нізкага 1,7 у 1994. Далей адзначыўся рост каэфіцыенту да 2 у 2010, пасля чаго ён тношкітрошкі падскараціўся (1,93 у 2017). Сённяшні нізкі, але станоўчы (і адзін з найвышэйшых у Еўропе!) каэфіцыент натуральнага прыросту насельніцтва (3—4 на 1000) абумоўлены ў тым ліку і высокай нараджальнасцю сярод шматлікіх імігрантаў з былых калоній. У 2010 у 27 % нованароджаных хаця б адзін з бацькоў нарадзіўся па-за межамі Францыі. Удзельная вага асоб замежнага паходжання, якія не з’яўляліся грамадзянамі Францыі на момант нараджэння, перавышае 10 %. У ХХІ стагоддзі ў Францыю штогадова прыязджае каля 200 000 легальных мігрантаў.
 
== Этнічны склад ==
Афіцыйнай этнічнай статыстыкі ў Францыі не існуе, паколькі збор этнічных дадзеных забаронены законам яшчэ ад чау Вялікай французскай рэвалюцыі. Па розных ацэнках, каля 80 % насельніцтва складаюць французы. У французскім народзе гістарычна перапляліся кельцкія, лацінскія, аквітанскія і германскія карані. Розныя рэгіёны краіны маюць характэрны мясцовы этнічны субстрат: брэтонскі на паўночным захадзе, аксітанскі на паўднёвым захадзе, скандынаўскі на поўначы, нямецкі на захадзе, лігурыйскі на паўднёвым усходзе. Астатнія 20 % насельніцтва — гэта нацыянальныя меншасці (брэтонцы, карсіканцы, эльзасцы) і імігранты. Увогуле сёння этнічны склад Франціі стаў надзвычай стракатым, галоўным чынам дзякуючы буйнамаштабнай іміграцыяй за апошняе стагоддзе. Першая буйная хваля іміграцыі прыйшлася на 1920-я, другая, у 1960-х, была вынікам дэкаланізацыі. У 2004 85 % жыхароў Францыі складалі белыя (з іх каля 5 млн чалавек мелі італьянскае паходжанне), 10 % — паўночнаафрыканскія арабы, 3,3 % былі чорнымі, 1,7 % — азіятамі.<ref>https://www.economist.com/europe/2009/03/26/to-count-or-not-to-count</ref> Маецца значнае цыганскае прадстаўніцтва, частку якога ў 2009 — 2010 французскі ўрад дэпартаваў назад у Румынію ды [[Балгарыя|Балгарыю]].
 
== Мовы ==
Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі дзяржаўная мова Францыі — [[французская мова|французская]], раманская мова, што паходзіць ад лацінскай. З 1635 найбольшым аўтарытэтам у французскім мавазнаўстве лічыцца [[Французская акадэмія]]. З сярэдзіны XVII па першую палову ХХ стагоддзя французская была мовай міжнародных зносін і [[лінгва франка]] для адукаваных еўрапейцаў. Цікава, што ў самой Францыі ў 1794 годзе з 25 млн жыхароў краіны толькі 3 назвалі французскую мову роднай, астатнія размаўлялі на рэгіянальных мовах і дыялектах. Распаўсюжданне французскай у нацыянальным маштабе адбылося дзякуючы ўсеагульнай сістэме адукацыі, працэсу ўрбанізацыі і інш. Пагроза англізацыі падштурхнула ўлады Пятай Рэспублікі да ўмацавання пазіцый французскай мовы ў Францыі і папулярызацыі яе за межамі дзяржавы праз Франкафонію. Сёння на французскай па ўсім свеце ўмее размаўляць ад 300 да 500 млн чалавек. Да рэгіянальных моваў французскі ўрад адносіць [[Аксітанская мова|аскітанскую]], брэтонскую, каталанскую, [[Баскская мова|баскскую]], фламандскую, [[эльзаскі дыялект]]. Да 1859 афіцыйнай мовай Корсікі была італьсянская. Паводле даследавання 2007 года другой па колькасці носьбітаў (2,3 млн) матчынай мовай стала арабская.
 
== Рэлігійны склад ==
[[File:Cathédrale10.jpg|thumb|[[Рэймскі сабор]], да 1825 года служыў месцам каранацыі французскіх манархаў]]
Абсалютная большасць веруючых у Францыі — каталікі.
Свабода веравызнання адносіцца да правоў, дэклараваных Канстытуцыяй. Падчас даследвання 2016 года 51,1 % французаў назвалі сябе хрысціянамі (пераважная большасць — каталікі, а з 47 000 французскіх культавых пабудоў 94 % — каталіцкія); 39,6 % заявілі аб сваім атэізме або [[агнастыцызм]]е, 5,6 пацвердзілі сваю прыхільнасць да ісламу, 0,8 % назваліся іўдаістамі (гэта трэцяя ў свеце пасля ЗША і Ізраіля іўдзейская абшчына).<ref>https://web.archive.org/web/20170915201551/http://www.institutmontaigne.org/res/files/publications/a-french-islam-is-possible-report.pdf</ref>
 
== Размяшчэнне і рассяленне ==