Маршрутнае таксі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Папярэджанні
Вікіфікацыя
 
Радок 1:
[[File:Маршрутное такси города Гомель.jpg|thumb|Маршрутное такси города Гомель]]
'''Маршрутнае таксі''' — [[Аўтобус|аўтобусы]] і [[Мікрааўтобус|мікрааўтобусы]] (часам мікравэны і нават [[Легкавы аўтамабіль|легкавыя аўтамабілі]]), якія ажыццяўляюць перавозку [[Пасажыр|пасажыраў]] і [[Багаж|багажу]] па вызначаных маршрутах, але якія не ўваходзяць у рэгулярную сістэму [[Грамадскі транспарт|грамадскага транспарту]]. Прыкметамі нерэгулярнасьць могуць быць: дробныя аператары, якія абслугоўваюць па некалькі маршрутаў, дубляванне муніцыпальных маршрутаў, уласныя тарыфы, ня прывязаныя да муніцыпальных, непрытрымліванне да раскладу і інтэрвалаў (адпраўленне па запаўненні), адсутнасць сацыяльных абавязацельстваў (не працуюць да позняй ночы, абмежавана перавозяць ільготнікаў), прыпынкі ў любым не забароненым [[Правілы дарожнага руху|ПДР]] месцы і іншае. Маршруткі шырока распаўсюджаны ў многіх краінах свету.
 
== Гісторыя ==
Магчыма, месцам ўзнікнення маршрутных таксі (маршрутак) з’яўляюцца [[ЗША]] у 1910-х гадах. Павышэнне якасці брукавання вуліц, нарастальная даступнасць [[Транспартны сродак|транспартных сродкаў]] з [[рухавік унутранага згарання|рухавіком унутранага згарання]] ў некаторых гарадах прывялі да страты [[трамвай|трамваем]] манаполіі на гарадскія перавозкі. На вуліцах з трамвайным рухам з’явіліся прыватныя аўтамабілі, якія дублявалі найбольш выгадныя ўчасткі трамвайных маршрутаў.
 
У [[СССР]] маршрутныя таксі з’явіліся ў 1930-х гадах у [[Масква|Маскве]]. Легкавыя аўтамабілі [[ЗІС-101]], пазней [[ЗІС-110]] курсіравалі паміж найважнейшымі плошчамі сталіцы, вакзаламі і буйнымі [[Выстаўка|выставамі]], паркамі, адвозілі пасажыраў на спартыўныя матчы. Так, у 1939 годзе дастаўкай наведвальнікаў [[Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі|Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі]] разам са шматлікімі трамваямі, тралейбусамі і аўтобусамі займаліся 120 аўтамабіляў маршрутнага таксі.
 
Да ўзнікнення кааператыўнага руху ў СССР у 1987 годзе, маршрутныя таксі абслугоўваліся або дзяржаўнымі аўтобуснымі паркамі, альбо [[Таксапарк|таксапаркамі]]. З канца 1980-х гадоў сталі з’яўляцца і кааператыўныя маршрутныя таксі.
 
{{Абнавіць|Дваццатае стагоддзе}}{{Няма крыніц}}{{грамадскі транспарт}}