Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 151:
[[Файл:Crowds of French patriots line the Champs Elysees-edit2.jpg|thumb|300px|Парыжане вітаюць саюзнікаў на [[Елісейскія Палі|Елісейскіх Палях]], 26 жніўня 1944 года]]
* [[1830]]—[[1848]] — [[Ліпеньская манархія]]. [[Ліпеньская рэвалюцыя|Рэвалюцыя]] зрынае Карла X, улада пераходзіць да прынца [[Луі-Філіп I|Луі-Філіпа Арлеанскага]], да ўлады прыходзіць фінансавая арыстакратыя.
* [[1848]]—[[1852]] — [[Другая рэспубліка]]. Пасля рэвалюцыі 1848 [[[[Напалеон III|Шарль-Луі Напалеон Банапарт]], пляменнік Напалеона І, быў дэмакратычна абраны на пасаду першага прэзідэнта новай рэспублікі. Ведаючы, што заканадаўства не дазвалае яму балатавацца на другі тэрмін, ён у 1851 бярэ ў свае рукі ўсю паўнату ўлады.
* [[1852]]—[[1870]] — У 1852 годзе Шарль-Луі абвяшчае сябе імператарам Напалеонам ІІІ. Падчас яго 18-гадовага кіравання Францыя здабыла перамогу ў [[Крымская вайна|Крымскай вайне]], пабудавала [[Суэцкі канал]]. Аднак імператар пераацаніў здольнасці сваёй арміі супрацьстаяць нованароджанай магутнай Прускай дзяржаве. У 1870 Напалеон капітуляваў пры Седане, немцы асадзілі Парыж і імперыя скончылася, на гэты раз канчаткова.
* [[1870]]—[[1940]] — [[Трэцяя французская рэспубліка|Трэцяя рэспубліка]], абвешчаная пасля таго, як Напалеон III трапіў у палон пад [[Седан, горад|Седанам]] у [[Франка-пруская вайна|Франка-прускай вайне]] (1870-71). У сакавіку — маі 1871 года існавала [[Парыжская камуна]]. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ўтварыліся шматлікія сацыялістычныя партыі. У канцы 19 стагоддзя скончылася фарміраванне французская каланіяльнай імперыі, якая ўключала ў сябе вялізныя ўладанні ў [[Афрыка|Афрыцы]] і [[Азія|Азіі]]. У 1914 — 1918 Францыя на баку [[Антанта|Антанты]] ваявала з дзяржавамі [[Траісты саюз|Траістага саюзу]]. На тэрыторыі краіны разгортваліся ўсе асноўныя ваенныя падзеі [[Заходні фронт Першай сусветнай вайны|Заходняга тэатра]] Першай сусветнай вайны.