Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 217:
З насельніцтвам у 67 мільёнаў чалавек паводле звестак на студзень [[2019]] года Францыя з’яўляецца 21-й у свеце краінай паводле колькасці насельніцтва і трэцяй паводле колькасці насельніцтва ў Еўропе<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/fr.html The World Factbook: France]. Central Intelligence Agency.</ref>. Нізкі, але станоўчы (і адзін з найвышэйшых у Еўропе!) каэфіцыент натуральнага прыросту насельніцтва (3—4 на 1000) абумоўлены высокай нараджальнасцю сярод шматлікіх імігрантаў з былых калоній. Удзельная вага асоб замежнага паходжання, якія не з’яўляліся грамадзянамі Францыі на момант нараджэння, перавышае 10 %.
 
Афіцыйнай этнічнай статыстыкі ў Францыі не існуе. Па розных ацэнках, каля 80 % насельніцтва складаюць французы. У французскім народзе гістарычна перапляліся кельцкія, лацінскія, аквітанскія і германскія карані. Астатнія 20 % — гэта нацыянальныя меншасці (брэтонцы, карсіканцы, эльзасцы) і імігранты. Увогуле сёння этнічны склад Франціі стаў надзвычай стракатым, галоўным чынам, дзякуючы буйнамаштабнай іміграцыяйіміграцыі зана апошніяпрацягу паўстагоддзіапошняга стагоддзя.
 
Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі дзяржаўная мова Францыі — [[французская мова|французская]], раманская мова, што паходзіць ад лацінскай. З сярэдзіны XVII па першую палову ХХ стагоддзя французская была мовай міжнародных зносін і [[лінгва франка]] для адукаваных еўрапейцаў. Пагроза англізацыі ў ХХ ст. падштурхнула ўлады Пятай Рэспублікі да ўмацавання пазіцый французскай мовы ў Францыі і папулярызацыі яе за межамі дзяржавы праз Франкафонію. [[File:Cathédrale10.jpg|thumb|left|[[Рэймскі сабор]], да 1825 года служыў месцам каранацыі французскіх манархаў]] Сёння на французскай па ўсім свеце ўмее размаўляць ад 300 да 500 млн чалавек. Да рэгіянальных моваў французскі ўрад адносіць [[Аксітанская мова|аскітанскую]], брэтонскую, каталанскую, [[Баскская мова|баскскую]], фламандскую, [[эльзаскі дыялект]]. Паводле даследавання 2007 года другой па колькасці носьбітаў (2,3 млн) матчынай мовай стала арабская.