Насельніцтва Францыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Мовы ==
Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі, дзяржаўная мова Францыі — [[французская мова|французская]], раманская мова, што паходзіць ад [[лацінская мова|лацінскай]]. З 1635 найбольшым аўтарытэтам у французскім мавазнаўстве лічыцца [[Французская акадэмія]]. З сярэдзіны XVII па першую палову ХХ стагоддзя французская была мовай міжнародных зносін і [[лінгва франка]] для адукаваных еўрапейцаў. Цікава, што ў самой Францыі ў 1794 годзе з 25 млн жыхароў краіны толькі 3 мільёны назвалі французскую мову роднай, астатнія размаўлялі на рэгіянальных мовах і дыялектах. Распаўсюжданне французскай у нацыянальным маштабе адбылося дзякуючы ўсеагульнай сістэме адукацыі, працэсу ўрбанізацыі і інш. Пагроза англізацыі падштурхнула ўлады Пятай Рэспублікі да ўмацавання пазіцый французскай мовы ў Францыі і папулярызацыі яе за межамі дзяржавы праз [[Франкафонія|Франкафонію]]. Сёння на французскай па ўсім свеце ўмее размаўляць ад 300 да 500 млн чалавек. Да рэгіянальных моваў французскі ўрад адносіць [[Аксітанская мова|аскітанскую]], брэтонскую, каталанскую, [[Баскская мова|баскскую]], фламандскую, [[эльзаскі дыялект]]. Да 1859 афіцыйнай мовай Корсікі была італьсянскаяітальянская. Паводле даследавання 2007 года, другой па колькасці носьбітаў (2,3 млн) матчынай мовай стала арабская.
 
== Рэлігійны склад ==