Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
Па памерах тэрыторыі Францыя з’яўляецца 42-й краінай у свеце, пры тым самай вялікай у Заходняй Еўропе і [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскім саюзе]] і трэцяй у [[Еўропа|Еўропе]] ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 67 млн чалавек, гэта 21-ы паказчык паводле колькасці насельніцтва ў свеце і 2-і ў ЕС. Для Францыі характэрны высокі па еўрапейскіх мерках натуральны прырост насельніцтва, гэтаксама краіна з'яўляецца магнітам для мігрантаў. Этнічны склад стракаты. Дзяржаўная мова — французская, самая распаўсюджаная рэлігія — каталіцтва. Найбуйнейшыя гарады — Парыж, [[Ліён]], [[Марсель]], [[Ліль]].
 
Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, ваенным і палітычным уплывам як у Еўропе, гэтак і ва ўсім свеце<ref>[http://www.webcitation.org/5kwqEr8pe Great Powers — Encarta. MSN. 2008]. Webcitation.org.</ref>. Дзяржава мае пяты ў свеце па велічыні ваенны бюджэт<ref>[http://books.sipri.org/product_info?c_product_id=476 Trends in world military expenditure, 2013]. SIPRI</ref>, трэці арсенал [[ядзерная зброя|ядзернай зброі]]<ref>[http://www.fas.org/programs/ssp/nukes/nuclearweapons/nukestatus.html Status of World Nuclear Forces]. Federation of American Scientists — Fas.org.</ref>, і другі па велічыні дыпламатычны корпус<ref>[http://www.diplomatie.gouv.fr/en/ministry_158/embassies-and-consulates_2052/bilateral-embassies_1580.html France-Diplomatie]. Diplomatie.gouv.fr.</ref>. Касмічная дзяржава, мае [[Куру (касмадром)|ўласны касмадром]] у Французскай Гвіяне.

Францыя з’яўляецца развітай краінай і мае сёмую па аб’ёме эканоміку ў свеце паводле намінальнага [[Сукупны ўнутраны прадукт|ВУПу]] і дзясятую паводле велічыні па [[парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэце пакупніцкай здольнасці]].<ref>https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2018/02/weodata/weorept.aspx?sy=2019&ey=2019&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&pr1.x=74&pr1.y=15&c=132&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=</ref>. Развітая хімічная прамысловасць цягне за сабой усе іншыя галіны. Найбуйнейшы ў ЕС вытворца і экспарцёр сельскагаспадарчай прадукцыі. Самая наведвальная турыстамі краіна свету.
 
== Этымалогія ==
Радок 244 ⟶ 246:
{{Асноўны артыкул|Эканоміка Францыі}}
[[File:La Défense from the Arc de Triomphe, Paris 14 June 2015.jpg|thumb|[[Дэфанс]], фінансавы хаб Парыжа]]
Францыя — буйная высокаразвітая краіна, член [[Вялікая сямёрка|Вялікай Сямёркі]]. Па памерах ВУП па ППЗ (каля 3 трлн даляраў у 2019) Францыя адносіцца да еўрапейскіх лідараў і замыкае сусветную дзясятку. Мае вельмі высокія значэнні ВУПу на душу насельніцтва (47 000 даляраў) і ІЧР (0,901). Гаспадарка краіны мае постіндустрыяльную галіновую структуру. На сферу паслуг прыходзіцца 78,8 % ВУП краіны, тут працуе больш за 77 % занятага насельніцтва.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/fr.html</ref> У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Адметная роля Францыі ў авіяракетнай індустрыі (еўрапейскі кансорцыум [[Airbus]], штаб-кватэра якога знаходзіцца ў [[Тулуза|Тулузе]]). У спіс Fortune Global 500 у 2015 уваходзіла 31 французская кампанія, што ставіць Францыю вышэй за Германію і Злучанае Каралеўства. У 1999 — 2002 годзе разам з яшчэ 11 еўрапейскімі краінамі перайшла на еўра (старая валюта — [[Французскі франк|французскі франк]]); з'яўляецца часткай Еўрапейскага адзінага рынку. У Парыжы размешчана штаб-кватэра [[АЭСР]].
 
У Францыі змешаная эканоміка з перавагай прыватнага сектара і значным дзяржаўным складнікам у такіх галінах як чыгуначны транспарт, атамная энергетыка, авіябудаўніцтва і тэлекамунікацыі. Пачынаючы з 1990-х роля дзяржавы ў эканоміцы няўхільна зніжаецца. Францыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых магнітаў для інвестыцый сярод развітых краін, уваходзіць у дзясятку сусветных інвестараў. Парыжская фондавая біржа, заснаваная яшчэ Людовікам ХV, (з 2007 года філіял NYSE Euronext group) у Еўропе па масштабах саступае толькі Лонданскай. Французскімі з'яўляюцца найбуйнешае страхавое агенства свету AXA і банкі BNP Paribas ды the Crédit Agricole, што ўваходзяць у сусветную дзясятку. Непадалёк ад Ніцы размяшчаецца тэхнапарк Сафія-Антыпаліс .
 
Маюцца значныя эканамічныя праблемы. Узровень беспрацоўя ў 2016 — 2017 складаў каля 10 %, у 2015 каля 15 % насельніцтва жыло за рысай беднасці. Усё гэта час ад часу выліваецца ў вулічныя пратэсты, самымі масавымі з якіх у бягучым дзесяцігоддзі стаў [[Рух жоўтых камізэлек]], што распачаўся ў канцы 2018 пасля чарговага павышэння цаны на бензін.
Радок 282 ⟶ 284:
 
=== Транспарт ===
[[File:Cize-Bolozon viaduc01 2015-05-10.jpg|thumb|Двухпавярховы цягнік TGV ляціць па віядуку Сіз-Балазон]]
Адной з найбольш развітых і збалансаваных у свеце з’яўляецца транспартная сістэма Францыі. Найбуйнейшым транспартным вузлом краіны з’яўляецца Парыж. Ад яго ў радыяльным напрамку разыходзяцца найважнейшыя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія злучаюць сталіцу з найбуйнейшымі гарадамі Францыі і сталіцамі іншых еўрапейскіх дзяржаў. У Парыжы знаходзяцца і найбуйнейшыя міжнародныя аэрапорты.
 
Сустветную вядомасць атрымалі цягнікі TGV (фр.: '''t'''rain à '''g'''rande '''v'''itesse) — сетка хуткасных электрацягнікоў. Першая лінія была адкрыта ў [[1981]] годзе паміж [[Парыж]]ам і [[Горад Ліён|Ліёнам]]. Цягнікі рухаюцца з хуткасцю да 320 км/гадз.
 
Ва ўнутраных пасажыра- і грузаперавозках лідзіруюць аўтамабільны і чыгуначны транспарт. Большасць гарадоў звязаны паміж сабой сеткай высакахуткасных магістралей. Імпарт вялікіх аб’ѐмаў нафты і газу абумовіў развіццѐ разгалінаванай сістэмы трубаправодаў. Марскі і авіятранспарт абслугоўваюць пераважна знешнія сувязі. Галоўныя марскія парты — [[Гаўр]], Бардо, Марсель.