Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 267:
Францыя — найбуйнейшы ў Еўропе вытворца (20 % ад усёй вытворчасці ў ЕС) сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэтаму спрыяюць агракліматычныя рэсурсы, прымяненне сучасных тэхналогій ды аграрная палітыка ЕС. Па экспарце прадукцыі сельскай гаспадаркі займае першае месца ў ЕС і трэцяе ў свеце. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае прыкладна 2 % ВУП, на долю аграпрамысловага комплексу — больш за 4 %. У 2007 сельская гаспадарка Францыі атрымала 8 млрд еўра еўрапейскіх субсідый, у агарарным жа комплексе было створана прадукцыі на 33 млрд еўра. У структуры сельскай гаспадаркі Францыі суадносіны раслінаводства і жывѐлагадоўлі прыкладна роўныя. Францыя ўваходзіць у групу сусветных лідараў па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, вытворчасці малака, яек, мяса.
 
У раслінаводстве вядучай з’яўляецца збожжавая гаспадарка. Занальны характар размяшчэння ўласцівы для пасеваў пшаніцы, кукурузы і ячменю. Значныя пасевы бульбы і цукровых буракоў, па вытворчасці якіх Францыя — сусветны лідар. Асноўны раѐн іх вытворчасці — Паўночна-Французская нізіна, тут жа размяшчаецца і большасць цукровых заводаў. Паўсюдна развіта агародніцтва і пладаводства. Францыі належыць 2-е месца ў свеце па вытворчасці вінаграду. Галоўны раён вінаградарства — [[Лангедок-Русільён|Лангедок]]. Асноўная частка ўраджаю выкарыстоўваецца ў вінаробстве. Экспартныя марачныя віны вырабляюцца ў раёне Бардо, у Шампані, даліне ракі Луары. Самі ж французы аддаюць перавагу ружовым вінам. Заморскія тэрыторыі ([[Марцініка]], [[РэнюньёнРэюньён]]) слаўныя зборам цукровага трыснёгу і вытворчасцю [[ром]]у з яго.
 
Галоўная галіна жывѐлагадоўлі — развядзенне буйной рагатай жывѐлы мяса-малочнага кірунку. Развіты птушкагадоўля, свінагадоўля і конегадоўля.