Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 284:
 
=== Транспарт ===
[[File:Cize-Bolozon viaduc01 2015-05-10.jpg|thumb|Двухпавярховы цягнік [[TGV]] ляціць па віядуку Сіз-Балазон]]
Адной з найбольш развітых і збалансаваных у свеце з’яўляецца транспартная сістэма Францыі. Найбуйнейшым транспартным вузлом краіны з’яўляецца Парыж. Ад яго ў радыяльным напрамку разыходзяцца найважнейшыя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія злучаюць сталіцу з найбуйнейшымі гарадамі Францыі і сталіцамі іншых еўрапейскіх дзяржаў. У Парыжы знаходзяцца і найбуйнейшыя міжнародныя аэрапорты.
 
Сустветную вядомасць атрымалі цягнікі [[TGV]] (фр.: '''t'''rain à '''g'''rande '''v'''itesse) — сетка хуткасных электрацягнікоў. Першая лінія была адкрыта ў [[1981]] годзе паміж [[Парыж]]ам і [[Горад Ліён|Ліёнам]]. Цягнікі рухаюцца з хуткасцю да 320 км/гадз.
 
Ва ўнутраных пасажыра- і грузаперавозках лідзіруюць аўтамабільны і чыгуначны транспарт. Большасць гарадоў звязаны паміж сабой сеткай высакахуткасных магістралей. Імпарт вялікіх аб’ѐмаў нафты і газу абумовіў развіццѐ разгалінаванай сістэмы трубаправодаў. Марскі і авіятранспарт абслугоўваюць пераважна знешнія сувязі. Галоўныя марскія парты — [[Гаўр]], Бардо, Марсель.