Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 71:
 
=== Рэльеф ===
[[File:Puy de Dôme - 136.jpg|thumb|Пюі-дэ-Дом, малады патухлы вулкан на поўначы Цэнтральнага масіву]]
Асноўныя горныя масівы: [[Альпы]], [[Пірэнеі]], Юра, [[Ардэны]], [[Цэнтральны масіў]] і [[Вагезы]]. [[Пірэнеі]], [[Альпы]] і [[Горы Юра|Юра]] — горы альпійскай сістэмы. Манблан — найвышэйшы пункт Заходняй Еўропы (4807 м) — размяшчаецца на мяжы з Італіяй. [[Цэнтральны Французскі масіў]], Армарыканскі масіў, [[Вагезы]] і [[Ардэны]] — разбураныя рэшткі старажытных герцынскіх гор. На поўначы і захадзе краіны размешчаны раўніны і нізкагор’і, якія займаюць 2/3 ад усёй тэрыторыі. Найбуйнейшыя раўніны — Парыжскі басейн (Паўночна-Французская нізіна), [[Гаронская нізіна]] (Аквітанскі басейн) і грабен Роны і Соны. Ланды — трохкутная нізіна на паўднёвым захадзе ад ніжняй плыні Гароны — вылучаюцца меней урадлівымі глебамі і засаджаны хваёвымі лясамі.