Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 266:
=== Сельская гаспадарка ===
{{Асноўны артыкул|Сельская гаспадарка Францыі}}
Францыя — найбуйнейшы ў Еўропе вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі (20 % ад усёй вытворчасці ў [[ЕС]]) сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэтаму спрыяюць выдатныя агракліматычныя рэсурсы, прымяненне сучасных тэхналогій ды аграрная палітыка ЕС. Па экспарце прадукцыі сельскай гаспадаркі займае першае месца ў ЕС і трэцяе ў свеце. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае прыкладна 2 % ВУП, на долю аграпрамысловага комплексу — больш за 4 %. У 2007 сельская гаспадарка Францыі атрымала 8 млрд еўра еўрапейскіх субсідый, у агарарным жа комплексе было створана прадукцыі на 33 млрд еўра. У структуры сельскай гаспадаркі Францыі суадносіны раслінаводства і жывѐлагадоўлі прыкладна роўныя. Францыя ўваходзіць у групу сусветных лідараў па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, вытворчасці малака, яек, мяса.
 
У раслінаводстве вядучай з’яўляецца збожжавая гаспадарка. Занальны характар размяшчэння ўласцівы для пасеваў пшаніцы, кукурузы і ячменю. Значныя пасевы бульбы і цукровых буракоў, па вытворчасці якіх Францыя — сусветны лідар. Асноўны раѐн іх вытворчасці — Паўночна-Французская нізіна, тут жа размяшчаецца і большасць цукровых заводаў. Паўсюдна развіта агародніцтва і пладаводства. Францыі належыць 2-е месца ў Еўропе і 4-е ў свеце па вытворчасці вінаграду.<ref>http://www.fao.org/faostat/en/#data/QC/visualize</ref> Галоўны раён вінаградарства — [[Лангедок-Русільён|Лангедок]]. Асноўная частка ўраджаю выкарыстоўваецца ў вінаробстве. Экспартныя марачныя віны вырабляюцца ў раёне Бардо, у Шампані, даліне ракі Луары. Самі ж французы аддаюць перавагу ружовым вінам. Заморскія тэрыторыі ([[Марцініка]], [[Рэюньён]]) слаўныя зборам цукровага трыснёгутрыснёга і вытворчасцю [[ром]]у з яго.
 
Галоўная галіна жывѐлагадоўлі — развядзенне буйной рагатай жывѐлы мяса-малочнага кірунку. Развіты птушкагадоўля, свінагадоўля і конегадоўля. Францыя ўваходзіць у групу сусветных лідараў па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, вытворчасці малака, яек, мяса.
 
Рыбныя рэсурсы Францыі моцна спустошаны. Бoльшую частка ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.