Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 255:
=== Прамысловасць ===
{{Асноўны артыкул|Прамысловасць Францыі}}
{{Асноўны артыкул|Электраэнергетыка Францыі}}
[[File:Nuclear Power Plant Cattenom.jpg|thumb|АЭС Катэном. Францыя мае найвышэйшы ў свеце % электраэнергіі, выпрацаваны на АЭС]]
Францыя — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў электраэнергіі ў Еўропе і свеце. Французская энергетычная сетка інтэгравана ў агульнаеўрапейскую. Энергетыка Францыі функцыянуе ва ўмовах вострага недахопу ўласных паліўных рэсурсаў. Аднак наяўнасць буйных запасаў уранавай сыравіны спрыяла развіццю атамнай электраэнергетыкі, па маштабах якой Францыя саступае толькі ЗША. НаУ АЭС2016 выпрацоўваеццагодзе 77ў Францыі працавала 58 ядзерных рэактараў, на якіх ў 2017 годзе было выпрацавана 71,6 % электраэнергіі, з 2007 года лічба скарацілася на 5,3 %.<ref>http://www.world-nuclear.org/information-library/facts-and-figures/nuclear-generation-by-country.aspx</ref> Нацыянальным энергетычным вытворцам і аператарам, гэтак жа як і адным з найважнейшых гульцоў на рынку атамных, а таксама альтэрнатыўных, тэхналогій з'яўляецца кампанія Électricité de France. Дзякуючы атамнай энергетыцы, Францыя займае апошняе месца па выкідах дыяксіду вугляроду ў G7. Вуглевадародная электраэнергетыка ў 2016 забяспечвала ўсяго 8,6 % патрэб краіны.
 
[[File:Barrage d&#039;Éguzon (36) - Crête - rive droite.jpg|thumb|left|ГЭС Эгюзон на рацэ Крэз, басейн Луары, на поўначы Цэнтральнага масіва]]
На ўзнаўляльныя крыніцы прыходзіцца 19,8 % выпрацаванай электраэнергіі (2016). Большая іх палова (12,2 % у 2014 годзе) прыпадае на невялікія ГЭС у Цэнтральным масіве, Пірэнеях і Альпах, найбольшыя з якіх — Эгюзон (72 МВт), Étang de Soulcem (Пірэнеі), Вуглан (рака Эн, [[Юра (горы)|горы Юра]]). Хуткімі, але павальнейшымі чым у Германіі ці Іспаніі, тэмпамі развіваюцца ветравая і сонечная энергетыка.
 
Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сѐння страціла сваѐ вызначальнае значэнне. Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раѐны. Буйныя металургічныя камбінаты працуюць у партовых цэнтрах Дзюнкерк і Фос (раѐн Марселя).