Аляксандр Мацвеевіч Матросаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
'''Аляксандр Мацвеевіч Матросаў''' ({{ДН|5|2|1924}} [[Екацярынаслаў]] — {{ДС|27|2|1943}} Чарнушкі, [[Калінінская вобласць]]) — [[Герой Савецкага Саюза]] (19.06.1943), чырвонаармеец. Загінуў у 19 гадоў, закрыўшы сваімі грудзьмі амбразуру нямецкага дзота, даўшы магчымасць байцам свайго ўзвода здзейсніць атаку апорнага пункта. Яго подзвіг шырока асвятляўся ў газетах, часопісах, літаратуры, кіно і стаў у рускай мове устойлівым выразам («грудзьмі на амбразуру»).
 
[[Файл:Александр Матросов (памятник в г.Великие-Луки).jpg|thumb|злева|Помнік Аляксандру Матросаву ў г. Вялікія Лукі]]
Пасля пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] Матросаў неаднаразова звяртаўся з пісьмовымі просьбамі накіраваць яго на фронт. У верасні 1942 года быў прызваны Кіраўскім РВК горада [[Уфа|Уфы]] ў [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію]] і пачаў вучобу ў Краснахолмскім пяхотным вучылішчы з 30 верасня курсантам 5 роты (Чкалаўская вобласць). У лістападзе 1942 года ўступіў у [[ВЛКСМ]]. У снежні 1942 года разам з курсантамі вучылішча адпраўлены на зборны пункт у [[Астрахань]] на вучэнні.