Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў/2018—2019: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
* Дарэчы, [[:ru:Обсуждение участника:Wild_lionet|старонка размоў удзельніка]] ў яго любай рускамоўнай Вікіпедыі паказвае, што і там ён не асабліва кансэснусныя праўкі рабіў і зарабіў некалькі блакаванняў. --[[Удзельнік:Einimi|Einimi]] ([[Размовы з удзельнікам:Einimi|размовы]]) 21:11, 28 сакавіка 2019 (MSK)
** Прыцягнутыя за вушы абвінавачвання. Пачнем з артыкула «Беларусь»: я выразна і з аргументамі [[Размовы:Беларусь#Неабгрунтаваная адмена правак|выкладаў сваю пазіцыю]]. Ні на якую «самастойнасць» беларускай Вікі я не пасягаў. Толькі сказаў, што не можа адна і тая ж краіна на адной і той жа мове называцца па-рознаму ў розных моўных версіях. У рускім раздзеле выпрацоўваюцца рашэння па выкарыстанні спрэчных назваў на рускай мове. І выніковы варыянт павінен выкарыстоўвацца на рускай мове ва ўсіх астатніх моўных версіях.
** Далей «выдаленне Расеі»: у сучаснай літаратурнай беларускай мове назва расійскай дзяржавы мае толькі адзін варыянт напісання. Што тычыцца «Расеі», то гэта ўжо ніяк не афіцыйнае найменне расійскай дзяржавы, а таму не можа быць паказана ў прэамбуле. Нiжэй у артыкуле — магчыма (зыходзячы з кантэксту), у прэамбуле — не. Да таго ж вы адмянілі праўку, пры гэтым вярнуўшы ўсе тыя недакладнасці, якія я выправіў. Але вам жа на гэта, відаць, усё роўна. Мяркуючы па ўсім, галоўнае, каб «Расея» была, а ўсё астатняе пастолькі-паколькі.
** Што тычыцца «афіцыйнай транслітарацыі», то яна ёсць не ўсюды. Але трэба выконваць аднастайнасць: альбо дадаваць яе да назваў ўсюды, альбо ўсюды выдаляць.
** Што тычыцца НП, то руская мова з'яўляецца дзяржаўнай на роўных з беларускай, а таму артыкулы пра беларускія НП павінны мець і назва на рускай.