Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 213:
 
=== Заканадаўчая ўлада ===
Парламент складаецца з двух палатаў: вышэйшай ([[Бундэсрат, Германія|Бундэсрат]], 79 крэслаў) і ніжэйшай ([[Бундэстаг]], 709 крэслаў). З канца 1949 і па сённяшні дзень галоўнымі палітычнымі сіламі з'яўляюцца дзве партыі: [[Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі|Хрысціянска-дэмакратычны саюз]] (ХДС), што выступае блокам з [[Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі|Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі]] (ХСС) і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі]] (СДПГ). На [[Парламенцкія выбары ў Германіі (2017)|апошніх выбарах у Бундэстаг]] [[24 верасня]] [[2017]] традыцыйна перамог блок ХДС/ХСС, набраўшы каля 36 % галасоў (246 крэслаў). На другім месцы (154 крэслы) прыйшла СДПГ. Упершыню, і адразу на адразу трэцім месцы (84 крэслы), у ніжнюю палату прабілася маладая правая папулісцкая партыя [[Альтэрнатыва для Германіі]]. Таксама 5-адсоткавы парламенцкі парог на гэтых выбарах пераадолелі партыі: ліберальная [[Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)|Свабодная дэмакратычная партыя]], [[Левыя (партыя Германіі)|Левыя (Die Linke)]], [[Саюз 90/Зялёныя|Зялёныя]]. Паколькі ніводная з партый не набрала абсалютнай большасці галасоў, [[7 лютага]] [[2018]] года ХДС/ХСС ды СДПГ зноў стварылі «вялікую кааліцыю»<ref>[https://ria.ru/world/20180207/1514175581.html?_e_pi_=7%2CPAGE_ID10%2C1887770678 ХДС/ХСС і СДПГ зноў стварылі «Вялікую кааліцыю»]</ref>
 
У Бундэсраце ажыццяўляецца прадстаўніцтва федэральных земляў. Кожная зямля дэлегуе ў вышэйшую палату ад трох (Брэмен, Саар, Мекленбург і Гамбург) да шасці (Баварыя, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Бадэн-Вюртэмберг) сенатараў.
 
=== Выканаўчая ўлада ===