Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 85:
 
=== Праблема наймення на іншых мовах ===
З паяўленнем на картах свету незалежнай Беларусі паўстала праблема аб яе назве на замежных мовах. Справа ў тым, што доўгі час, пакуль яна была ў складзе [[Расійская імперыя|Расіі]] і [[СССР]], за беларускімі тэрыторыямі цвёрда замацавалася рускамоўная назва ''Белоруссия'', малаўжывальная ў самой Беларусі. У міжнародную [[англійская мова|англійскую мову]] гэтае найменне калькіраваласякалькавалася як ''Byelorussia (Белараша, літ. «Беларасія»)''.

19 верасня 1991 года Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты закон на рускай мове, у якім адназначна акрэслівалася ''надалей называць дзяржаву «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах – «Беларусь»''. Па гэтым жа законе прадпісвалася транслітарыраваць гэтыя назвы на іншыя мовы ў адпаведнасці з беларускім гучаннем<ref>http://pravo.kulichki.com/zak2007/bz62/dcm62155.htm</ref>. [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]], якая мае афіцыйны тэкст на рускай мове, не падае ніякіх іншых назваў, акрамя назвы ''Беларусь''. Аднак і на дадзены момант у Расійскай Федерацыі шырока пашырана назва ''Белоруссия'', пры чым як і ў нефармальнай гутарцы паміж насельніцтвам, так і ў сродках масавай інфармацыі і нават на дзяржаўным узроўні<ref>https://belaruspartisan.by/politic/290266/</ref>. Назва артыкула аб дзяржаве на рускамоўным раздзеле [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] падаецца як ''Белоруссия'', пры гэтым некалькі разоў паднімалася пытанне аб перайменаванні артыкула ў ''Беларусь'', аднак заўсёды рашэнне прымалася на бок першага варыянту.
 
Некаторыя мовы падаюць назву Беларусі як літаральны пераклад словазлучэння ''Белая Русь'', пры чым у многіх выпадках слова ''Русь'' перакладаецца як ''Расія''. Напрыклад, у [[фінская мова|фінскай мове]] Беларусь называецца Valko-Venäjä (Valkoinen з фінскай мовы ''белы'', Venäjä – Расія), тая ж самае сітуацыя сустракаецца ў многіх іншых [[фіна-ўгорскія мовы|фіна-ўгорскіх мовах]]: Valgevene ў [[эстонская мова|эстонскай]], Vaugedvenäma ў [[вепская мова|вепскай]] і г.д. Тая ж сітуацыя маецца ў некаторых [[германскія мовы|германскіх мовах]], напрыклад, Weißrussland у [[нямецкая мова|нямецкай]], Hvíta-Rússland у [[ісландская мова|ісландскай]], Vitryssland у [[шведская мова|шведскай]]. Падобныя сітуацыі маюцца і ў суседніх з Беларуссю Літве і Латвіі, дзе ў афіцыйных нормах пназва адаецца як Baltarusija і Baltkrievija адпаведна. Некаторыя мовы (напрыклад, [[іспанская мова|іспанская]] ці [[партугальская мова|партугальская]] працягваюць у афіцыйных назвах ужываць калькаванне расійскага варыянту ''Белоруссия''.