Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 461:
 
== Узброеныя сілы ==
{{main|Бундэсвер}}
Нямецкія ўзброеныя сілы вядомы як '''Бундэсвер'''. Пасля паражэння ў Другой сусветнай вайне ФРГ прышлося моцна скараціць узброеныя сілы. У 1955 годзе Заходняя Германія ўвайшла ў склад ваеннага блока НАТА, усходняя далучылася да [[Варшаўскі дагаворВаршаўскага дагавору]]. Сённяшняя Германія — адна з самых актыўных краін [[НАТА]], якая забяспечвае ваенна-палітычны альянс падчас усіх міратворчых аперацый (Афганістан, Сербія, Македонія, Косава, Самалі і так далей) значнай доляй асабістага складу. Нямецкія войскі таксама ўваходзілі ў склад шматнацыянальных сіл ААН у Цэнтральнай і Заходняй Афрыцы. З 2000 года замежныя аперацыі бундэсвера штогод абыходзяцца бюджэту краіны прыкладна ў 1,5 млрд еўра.
 
10 лістапада 2004 міністр абароны Германіі Петэр Штрук апублікаваў планы рэфармавання ўзброеных сіл, паводле якіх колькасць вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб, занятых у абслугоўванні частак бундэсвера, скароціцца на траціну (будуць звольненыя 35 тыс. вайскоўцаў і 49 тыс. грамадзянскіх асоб), а 105 пастаянных ваенных гарнізонаў на тэрыторыі Германіі будуць распушчаны. Разам з скарачэннем будуць праведзены рэформы сістэмы камплектавання арміі і асноўных прынцыпаў яе прымянення. З 1 ліпеня 2011 абавязковы воінскі прызыў у войска Германіі спынены. Такім чынам, бундэсвер перайшоў да цалкам прафесійнай арміі.
 
Разам з скарачэннем будуць праведзены рэформы сістэмы камплектавання арміі і асноўных прынцыпаў яе прымянення.
 
З 1 ліпеня 2011 абавязковы воінскі прызыў у войска Германіі спынены. Такім чынам, бундэсвер перайшоў да цалкам прафесійнай арміі.
 
Рэформа прынцыпаў прымянення арміі азначае скарачэнне апорных пунктаў бундэсвера ў агульнай складанасці з 600 да 400. У першую чаргу гэта закране базы сухапутных сіл на тэрыторыі краіны. Міністэрства абароны не бачыць сэнсу ў тым, каб трымаць у межах Германіі цяжка ўзброеныя часткі. Паколькі раёнам магчымых аперацый бундэсвера цяпер лічыцца ўвесь свет, то прынята рашэнне, што больш правільна будзе утрымліваць ваенныя базы за межамі Германіі, на тэрыторыі краін НАТА Усходняй Еўропы, куды неўзабаве будуць перадыслакаваныя галоўныя ударныя групоўкі НАТА.
 
Пры гэтым змяняецца тэрміналогія — тут мяркуецца размясціць не «ваенныя базы», а «апорныя пункты хуткага разгортвання» і «зоны супрацоўніцтва ў галіне бяспекі», гэта значыць плацдармы, якія стануць асновай для «хуткага разгортвання ўзброеных сіл супраць тэрарыстаў і варожых дзяржаў».
 
Германія — адна з самых актыўных краін [[НАТА]], якая забяспечвае ваенна-палітычны альянс падчас усіх міратворчых аперацый (Афганістан, Сербія, Македонія, Косава, Самалі і так далей) значнай доляй асабістага складу. Нямецкія войскі таксама ўваходзілі ў склад шматнацыянальных сіл ААН у Цэнтральнай і Заходняй Афрыцы.
 
З 2000 года замежныя аперацыі бундэсвера штогод абыходзяцца бюджэту краіны прыкладна ў 1,5 млрд еўра.
 
== Гл. таксама ==