Барыс Якаўлевіч Магаліф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 12:
Два гады Барыс Магаліф вучыўся на сцэнарным факультэце, а ў 1948 годзе перайшоў на рэжысёрскі. Вучыўся ў класе знакамітага рэжысёра Сяргея Герасімава. У 1947 годзе яго запрасілі на здымкі ў фільм «Радавы Аляксандр Матросаў» і «Вясковая настаўніца». У 1948 годзе ён зняўся ў фільмах «Маладая гвардыя» і «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» разам з вядомымі артыстамі Р Плятам, Б. Бабачкіным, П. Кадачнікавым, В. Марэцкай і іншымі. У фільме «Маладая гвардыя» ён выконваў ролю нямецкага афіцэра, паколькі валодаў выдатным берлінскім вымаўленнем нямецкай мовы.
У студзені 1949 года, у дваццаць адзін год, Барыс Магаліф быў арыштаваны ў другі раз. Прычын было некалькі: па-першае, у гэты час пачалася барацьба з «бязродными касмапалітамі», галоўным чынам, з габрэямі. Не забудзем і тое, што ён быў сынам «ворага народа», а акрамя таго, следчыя запісалі яго ў распаўсюдніка звестак, якія ганьбяць правадыра сусветнага пралетарыяту У.І.Леніна.
Прафесар Эрлен Федзін, які сядзеў з Б. Магаліфам ў адной камеры на Лубянцы, у сваёй кнізе «Филин на развалинах» піша: «Сын дыпламата Барыс Магалиф нарадзіўся ў Берліне. Свабодна валодаючы нямецкай мовай, у фільмах Герасімава выконваў ролі афіцэраў Вермахта. Яго бацька расстраляны, але Барыс трапіў на Лубянку не за бацьку, а па ласкі сяброўкі. Студэнтка акцёрскага факультэта ВГІК, прыгажуня, яна з недаверам выслухала аповед Барыса аб сэксуальных забавах крамлёўскіх уладароў. Прамаўчала. А на наступны дзень сказала: «Барыс, я палічыла сваім камсамольскім абавязкам паведаміць аб тваім аповедзе, каму варта». Са следчым Барыс быў непачцівы, паплаціўся за гэта двума тыднямі Лубянскай карцара. Па абвінавачванні ў паклёпе на правадыра народаў атрымае дзесяць гадоў. Ужо паступаючы ў ВГIК, Барыс больш любіў змей, чым людзей, а пасля Лубянкі ён аддае свядомым стварэнням яшчэ большую перавагу” </ref> Федин Э. И. Филин на развалинах. - СПб. : НИИХ СПбГУ, 2000. - 130</ref>.
 
== У лагерах Гулага ==