Кастусь Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 110:
Падчас следства і суду Кастусь Каліноўскі цвёрда стаяў на сваёй пазіцыі і адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Даўшы паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, ён адмовіўся даваць інфармацыю па іншых асобах, якія цікавілі следчую камісію, матывуючы гэта так: «''…грамадская адкрытасць з’яўляецца станоўчай рысай асобы, але шпіёнства апаганьвае чалавека… мае паказанні па [іншых] асобах… не могуць спрыяць замірэнню краю… …усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху.''»<ref>Паказанні К. Каліноўскага ў следчай камісіі 26.2.1864 [[ст.ст.]]… // К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия/Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1988. ISBN 5-338-00024-5. C.77—85.</ref>
 
Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. 22 сакавіка Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. Таемна пахаваны на Гедзімінавай (Замкавай) гары ў Вільні, побач з іншымі лідэрамі і ўдзельнікамі паўстаньня, забітымі на загад расейскай акупацыйнай улады. Усе магілы былі зроўнены з зямлёй.
 
=== Запавет ===
Радок 176:
</gallery>
 
== Знаходка парэшткаў ==
У 2017 годзе падчас умацавання схілу {{нп3|гара Гедыміна|гары Гедыміна|lt|Gedimino kalnas}} ў Вільні будаўнікі наткнуліся на чалавечыя фрагменты — яны ляжалі акурат у месцы, дзе ў другой палове XIX стагодздзя стаяў гарнізон расейскага войска<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838259.html svaboda.org]</ref>. У ліпені 2017 года пры раскопках былі знойдзеныя 4 магілы. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэта да пачатку 2019 года прыйшлі да высновы, што з вялікай доляй верагоднасці сярод знойдзеных ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага<ref>[https://belsat.eu/news/u-vilni-planuyuts-pahavanne-udzelnikau-paustannya-kalinouskaga/ belsat.eu]</ref><ref>[https://news.tut.by/culture/630511.html?crnd=81344/ news.tut.by]</ref>. Пасля дадатковага даследавання факт знаходкі парэшткаў К. Каліноўскага быў пацверджаны<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=227839 Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага] // Наша Ніва, 28 сакавіка 2019</ref>. Была ўтвораная дзяржаўная камісія ў справе перапахавання парэшткаў паўстанцаў, якую ўзначаліў прэм’ер-міністр Літвы [[Саўлюс Скверняліс]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838259.html svaboda.org]</ref>.
 
 
{{зноскі}}